/ Святлана Алексіевіч

/ Святлана Алексіевіч

Мастацкі фільм, зняты па кнізе Святланы Алексіевіч, намінаваны на “Оскар”. Як распавёў БелаПАН прадзюсер фільма ў Беларусі, кіраўнік кампаніі Belarus Productions Ілля Кузняцоў, на прэмію амерыканскай Акадэміі кінамастацтва “Оскар” намінаваны фільм “Дзверы” (The Door) ірландскага рэжысёра Хуаніты Уілсан. Кінагісторыя заснаваная на адным з фрагментаў кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”. Стужка была намінавана ў катэгорыі “Лепшы кароткаметражны гульнявы фільм”.

Першапачаткова здымкі планаваліся ў Беларусі, папярэдняя падрыхтоўка і падбор акцёраў адбываліся ў Мінску. Затым было прынята рашэнне здымаць у адселеным горадзе энергетыкаў Прыпяць, паколькі менавіта там адбываецца дзеянне кнігі. У аснове кароткаметражнага фільма — гісторыя Мікалая Калугіна, які згубіў дачку ў выніку чарнобыльскай трагедыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі беларускія акцёры Ігар Сігаў (Тэатр беларускай драматургіі, Мінск) і Джульета Казакевіч-Герынг (тэатр “Школа сучаснай п’есы”, Масква). Фільм ужо заваяваў шэраг прэстыжных узнагарод на фэстах розных краін. 82-я цырымонія ўручэння прызоў амерыканскай Акадэміі кінамастацтва пройдзе 7 сакавіка ў Лос-Анжэлесе.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Апошні нумар

Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Грамадства
Грамадства
міжнародныя навіны

ЛІТБЕЛАРУСЬ

Відэа

maryjka's picture
Блог Марыйкі Мартысевіч "Нью Эйдж"
pulsha's picture
Блог Сяргея Пульшы
chvoin's picture
Блог Вольгі Хвоін "У трох соснах"
kiesnier's picture
Блог Генадзя Кеснера
chadyka's picture
Блог Аляксея Хадыкі

Аб'явы

Паважаныя сябры!

З 1 студзеня 2010 года Саюз беларускіх пісьменнікаў абвесціў новы конкурс на лепшы літаратурны твор, у якім асвятляецца вобраз жанчыны ў сучасным грамадстве і асэнсоўваюцца актуальныя гендэрныя праблемы.

На конкурс прымаюцца тэксты ўсемагчымых жанраў: паэзія, проза, драматургія, крытыка. Аўтарамі конкурсных твораў могуць быць і мужчыны, і жанчыны, і пачаткоўцы, і прафесіяналы.

Лаўрэатаў літаратурнага конкурса «Жанчына ў сучасным грамадстве», які будзе доўжыцца да 1 кастрычніка 2010 года, чакаюць прэміі, прызы і падарункі, а пераможца атрымае магчымасць выдаць свой тэкст асобнай кнігай!

Калі ласка, дасылайце свае творы на адрасы: паштовы – 220025, Мінск-25, а/с 91; электронны – sbp@tut.by.

Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў