/ Міхась Пашкевіч

/ Міхась Пашкевіч

Лідэра «Маладых дэмакратаў» Міхася Пашкевіча арганізацыя «Малады фронт» уганаравала прэміяй «Люблю Беларусь» за кампанію «За альтэрнатыўную службу». Пашкевіч з’яўляецца адным з ініцыятараў кампаніі, якая мае за мэту вырашыць праблему альтэрнатыўнай службы ў Беларусі ды ўрэшце даць грамадзянам краіны гарантаванае ім Канстытуцыяй права выбару, у якой форме аддаваць свой воінскі абавязак Радзіме.

Прэмію актывісту ўручалі 14 лютага падчас вулічнай акцыі на плошчы Свабоды ў Мінску. Але нацешыцца прэміяй Пашкевіч не паспеў: яго ды іншых удзельнікаў акцыі супрацоўнікі міліцыі затрымалі, збілі ды адвезлі ў пастарунак. Праз некалькі дзён камандзір палка міліцыі спецыяльнага прызначэння УУС Мінска Аляксандр Лукомскі вярнуў Пашкевічу статуэтку «Люблю Беларусь». Але асадак ад такога «свята», як гаворыцца, застаўся.

Міхась Пашкевіч — адзін з удзельнікаў «справы 14-ці», быў асуджаны да так званай «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў зімой 2008 года. Летам 2009 года быў амніставаны. Яго ды іншых фігурантаў «справы 14-ці» міжнародная ўплывовая арганізацыя Amnesty International прызнала вязнямі сумлення.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Аб'явы