/ Гісторыкі і палітыкі

/ Гісторыкі і палітыкі

У Беларусі існуе грамадская ініцыятыва "Асацыяцыя свабодных беларускіх гісторыкаў". У групе дваццаць чалавек, у тым ліку звольненыя з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук і кафедраў ВНУ Ніна Стужынская, Генадзь Сагановіч, Андрэй Кіштымаў, Сяргей Тарасаў, Яўген Анішчанка, Ірына Кашталян. "Асацыяцыя" імкнецца супрацьстаяць адлучэнню гісторыкаў ад прафесійнай дзейнасці па вывучэнні мінулага Беларусі.

 

Палітыкі

Якімі ж грахамі абцяжараны гэтыя людзі перад плеядай чыноўнікаў? Ідэалагічнымі, вядома. "Нам неабходна правесці канферэнцыю “Гісторыя ў ланцугах палітыкі", — вобразна выказаўся Генадзь Сагановіч на паседжанні аргкамітэта.

Каб палітычныя патрабаванні былі ланцугамі гісторыі — гэта ў XXI стагоддзі штосьці недарэчнае. Палітыкі не разбіраюцца дасканала ў гістарычных пытаннях, у іх іншая прафесія, і яны не трацяць гады жыцця на пошук архіўных матэрыялаў аб злачынствах манаршага двара або рэпрэсіях сталінізму над сотнямі тысяч беларусаў, кінутых за лагерны дрот ці сасланых у Сібір. У развітых краінах палітыкі ідуць услед за гісторыкамі, грунтуючы свае ўяўленні на іх працах. Калі яны гэтага не робяць, то ім насуперак ствараюцца апазіцыйныя плыні, якія раней або пазней усё роўна дамагаюцца гістарычнай праўды.

У нас жа ідэалагічныя чыноўнікі, як заварожаныя, знізу ўверх глядзяць на галоўнага палітыка, у страху зляцець з пасады за незвальненне з навуковай установы аб’ектыўнага даследчыка. Лепш звольніць, нават з апераджэннем вышэйшай волі. У нас дзейнічаюць тыя ж гістарычныя схемы, што і за савецкім часам.

Да 1917 года генерал-губернатар Мураўёў у расійскай гістарыяграфіі ўслаўляўся як пераможца польскага паўстання на беларускіх землях. У 1923 годзе ў Беларусі быў выдадзены першы падручнік па гісторыі, у якім Мураўёў характарызаваўся як душыцель беларускай культуры, заўзяты ахоўнік расійскай імперскай ідэалогіі. Аднак неўзабаве савецкая гістарыяграфія адкацілася да вялікаімперскай традыцыі. І ўжо ў новых падручніках па гісторыі, напісаных з "палітычных" пазіцый, Мураўёў злеплены па манархічных мерках — умелы арганізатар, цвярозы розум, пераможца паўстання.

Мінск. Верхні горад. Мастак Уладзімір Шаркоў


Гісторыкі

Як не пісаць гісторыку пра разгромную рэвізію Віленскага музея старажытнасцяў, заснаванага ў 1855 годзе гісторыкам Я. Тышкевічам? Тады на загад Мураўёва вывезлі ў Маскву 3 818 археалагічных помнікаў, 3 948 партрэтаў, гравюр, бюстаў, 487 пячатак, 2 097 прывілеяў і аўтографаў, 541 экземпляр рукапісаў, 8 110 нумізматычных помнікаў. Вывезлі ўсё, што паказвала на былую самастойнасць Беларусі і Літвы. У 1885 годзе пачалося перасяленне беларускіх сялян за Урал. 100 тысяч за 15 гадоў. Якая драма і якая тэма для гісторыкаў! І толькі адно даследаванне — Ігара Кузняцова.

У 1937 годзе наркамам унутраных спраў у Беларусі Масква прызначыла Бермана. За год ягонага камісарства ў БССР было знішчана больш за 100 тысяч чалавек. Толькі гісторык, якому баліць душа за лёс беларусаў, дасць сабе працу аднаўляць бясконцы спіс прозвішчаў рэпрэсаваных.

Ну а нашы ўладныя палітыкі пра гэта і думаць не жадаюць. У іх савецкая лінія памяці пра мінулае — Сталін пакараў Бермана і Яжова, усё зрабіў для разгрому гітлераўскіх захопнікаў, дзеля перамогі ў вайне. На мільён жа беларускага насельніцтва, загінулага ў лагерах і ў высылцы, трэба забыцца, каб мінулае не перашкаджала думаць пра будучыню.

У сваёй кнізе аб германскіх стратах у Беларусі ў 1941–1944 гадах незалежны гісторык Кузьма Казак высветліў, што агульныя страты акупантаў склалі 510 тысяч чалавек, але з іх салдат вермахта — каля 100 тысяч. Астатнія 310 тысяч прыходзіліся на італьянцаў, французаў, венграў, харватаў. 90 тысяч страцілі паліцаі. Страты ад дзейнасці партызан — каля 40 тысяч акупантаў. Прызнацца, я не ведаў пра французаў, венграў, харватаў і не здагадваўся пра 100-тысячныя паліцэйскія фармаванні. Безумоўна, такія даследаванні важныя.

Поруч з мостам праз Свіслач узнік немалы раён, заняты ствараемай праваслаўнай акадэміяй. Вуліцу Нямігу перасякае насыпаны мост, па якім і днём, і ўначы імчацца машыны. Побач, у нізіне, — станцыя метро і спартовы комплекс.

Мінск. Верхні горад і Траецкае прадмесце. Мастак Уладзімір Шаркоў


Усе гэтыя забудовы знаходзяцца на тэрыторыі былога мінскага замка. У 1950-я гады ўсемагутная ўлада з дапамогай экскаватараў зраўняла тысячагадовыя валы з зямлёй. Добра, што гісторык Эдуард Загарульскі напісаў манаграфію пра мінскія раскопкі, таму што нічога не засталося, акрамя макета ў музеі гісторыі. Зараз дазволена яшчэ раз раскапаць падмурак царквы і рэшткі хат, але шкада студэнтаў, якія працуюць сярод іржавых труб і клеймаваных бэлек метро "Няміга". І вельмі мала шанцаў на знаходкі.

На пляцы Волі пабудавана новая Ратуша. Цалкам новая, на пустым месцы, дзе адно раслі ліпы і не было ніякіх пабудоў і ніякіх слядоў ад падмурка старой Ратушы ніколі не прысутнічала. Навошта тут гэты новатвор, з падземным паверхам, пакрытым у цэнтры сквера празрыстым купалам? Можа, кагосьці гэта захапляе, але нічога не гаворыць пра гістарычную каштоўнасць кампазіцыі.

Верхні горад падпаў пад такую “поўную рэстаўрацыю", што за фасадамі вулічных дамоў ад яго амаль нічога не засталося.

Для “думання пра будучыню”

Усе нашы перабудовы і "рэстаўрацыі" вядуць да таго, што архітэктура мінулых эпох знікае навечна. Гэта — дэкаратыўныя лапікі, так бы мовіць, у "старым стылі", пасаджаныя пасярод новага Мінска, Віцебска, Магілёва, Брэста, Пінска і дзесяткаў малых гарадоў. Выць хочацца гісторыку на такія змены.

Даследнікаў, якія асвятляюць згаданыя факты ў беларускай гісторыі, палітыкі не любяць, іх пазбаўляюць працы, не зацвярджаюць іх дысертацыі. Яны па сутнасці падвяргаюцца забароне на прафесію.

Свет ідзе наперад, зберагаючы гістарычныя помнікі і гістарычную памяць, а афіцыйная палітыка Беларусі ў дачыненні да гісторыі знаходзіцца на "лініі Сталіна".

Віленскі беларускі музей

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/