Warning: Table './novychas_main/cache_page' is marked as crashed and should be repaired query: SELECT data, created, headers, expire, serialized FROM cache_page WHERE cid = 'http://novychas.org/society/%D1%81%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D1%96%D1%8F-%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%80%D1%8D%D1%82-%D1%96-%D0%B0%D1%9E%D1%82%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%80%D1%8D%D1%82-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B0%D1%9E-%D1%83-2010-%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D0%B5' in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc on line 128

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 636

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 637

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 638

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 639
Сацыялогія: партрэт і аўтапартрэт беларусаў у 2010 годзе | Новы Час

/ Сацыялогія: партрэт і аўтапартрэт беларусаў у 2010 годзе

/ Сацыялогія: партрэт і аўтапартрэт беларусаў у 2010 годзе

4 лютага ад імя Аналітычнага цэнтра “Стратэгія”, Навукова-даследчага цэнтра Мізеса і Нацыянальнага камітэта Аб’яднаных дэмакратычных сіл вядомы эканаміст і палітык Яраслаў Раманчук прадставіў вынікі даследавання “Партрэт грамадзянскай супольнасці. Каштоўнасці беларусаў”.

(На здымку: Яраслаў Раманчук і Андрэй Вардамацкі. Радыё Свабода)


Даследаванне насіла сацыялагічны характар, але мела пад сабой і відавочны палітычны падтэкст: каштоўнасныя арыенціры грамадства прыцягваюць тым больш увагі, чым бліжэй вялікія палітычныя кампаніі. У выніку, у снежні 2009 — студзені 2010 года паводле ідэі, сфармуляванай цэнтрам Мізеса і яго калегамі з Цэнтра вывучэння Усходняй Еўропы ў Літве, увасобленай у форму анкеты для сацыялагічнага апытання лабараторыяй НОВАК Андрэя Вардамацкага, беларускім грамадзянам было прапанавана 31 пытанне. Рэпрэзентатыўную выбарку прадставілі 1152 рэспандэнты, адказы якіх дазваляюць уявіць асаблівасці грамадзянскай супольнасці нашай краіны, а таксама ацаніць, як суайчыннікі ставяцца да базавых каштоўнасцяў (да іх даследчыкі аднеслі свабоду, справядлівасць, роўнасць і памяркоўнасць, якую разглядалі як адну з вызначальных рысаў нацыянальнага характару). Даследавалася і вызначэнне беларусамі “еўрапейскіх каштоўнасцяў”.

Утылітарная мэта праекта была адкрыта дэкларавана арганізатарамі як даследаванне характарыстык грамадзянскай супольнасці дзеля самой грамадзянскай супольнасці: каб пераказаць атрыманыя вынікі для скарыстання яе актывістамі, а таксама палітычнымі партыямі. “Наперадзе і мясцовыя, і прэзідэнцкія выбары, і мы хацелі б, каб палітычныя актывісты не натыкаліся на перашкоды ў сваёй грамадска-палітычнай дзейнасці”.

Асноўная выснова — “кожны народ заслугоўвае ўрад, які ў яго ёсць”: апытанне прадэманстравала наяўнасць і праўладнага электарату, і патэнцыялу еўрапейскіх сілаў, сапраўднай грамадзянскай супольнасці.

Пры гэтым па-еўрапейскі арыентаваных грамадзян выявілася больш, чым аднесеных даследчыкамі да тыпу Belaruso Sovetiсus. Увёўшы аўтарскую суб’ектыўную сацыяльную класіфікацыю, даследчыкі падзялілі насельніцтва Беларусі на тры архетыпы: “савецкі беларус”, “еўрапеец” і “пафігіст-містык”. І пры ўсёй своеасаблівасці падзелу, сацыёлагі паспрабавалі ацаніць патэнцыял гэтых груп з пункту гледжання ўдзелу іх прадстаўнікоў у разнастайных праектах і ініцыятывах развіцця гэтай самай грамадзянскай супольнасці. Калі вымяраць колькасць насельніцтва краіны ва ўмоўна актыўным узросце ад 18 да 70 гадоў прыкладна ў 6,22 мільёна чалавек, паводле апытання каля 1,5 мільёна хацелі б далучыцца да разнастайных ініцыятыў. Пры гэтым аўтапартрэт рэспандэнтаў выглядае досыць крытычна: 40,9% адзначаюць недахоп у беларусаў ініцыятыўнасці, 39,2% — смеласці, 26,9% — інавацыйнасці.

Як жа выглядаюць вылучаныя даследчыкамі групы?

Да першага тыпу “савецкага беларуса” належаць 38,6%, або 2,4 мільёна чалавек. Гэтыя лічбы вынікаюць з сярэдняга працэнта станоўчых ці пераважна станоўчых адказаў на шэраг знакавых пытанняў. Так, “савецкія беларусы” разглядаюць грамадзянскую супольнасць як працяг і параджэнне дзяржавы (45,6%). Яны не бачаць розніцы паміж структурамі таталітарнага грамадства — КПСС, камсамолам (25,8%) ці БРСМ сёння (41,2%) і сапраўднымі грамадскімі арганізацыямі. Вітаюць і ўдзельнічаюць толькі ў пачынаннях, арганізаваных дзяржавай, і дастаткова пасіўна. А да самадзейнай актыўнасці, а тым болей падтрыманай замежнымі інвестарамі, ставяцца насцярожана (42,3%). Мяркуюць, што грамадзяне ЕС бяруць удзел у дзейнасці недзяржаўных арганізацый сваіх краін выключна за грошы (48,5%). Аўтары апытання збліжаюць групу “савецкіх беларусаў” з тымі людзьмі, якія дэкларавалі, што за апошнія 10 гадоў не ўдзельнічалі ні ў якіх праектах грамадзянскай супольнасці. Такіх налічваецца 3,77 мільёна. У значнай ступені група супадае з 56,7% апытаных, якія лічаць Беларусь безумоўна ці “ў асноўным” свабоднай краінай.

“Мяркую, што ў гэтай групе пераважна лакалізуецца сталы электарат А. Лукашэнкі, і яе памер карэлюецца з вынікамі падобных даследаванняў Інстытута Гэлапа і НІСЭПД”, — адзначыў Раманчук.

Да “еўрапейскага” тыпу даследчыкі далучаюць 41,9% або 2,6 мільёна беларусаў. Апошнія зусім адрозна адказваюць на пытанні наконт свабод, дэмакратыі і сутнасці грамадзянскай супольнасці. Пры іх лічбавай перавазе над “савецкімі беларусамі” засмучае, заўважыў Раманчук, іх значна большая, чым у краінах ЕС, пасіўнасць у адстойванні сваёй пазіцыі. Тым не менш, беларускія “еўрапейцы” мяркуюць, што грамадзяне самастойна аб’ядноўваюцца, каб рабіць тое, што для іх істотна і цікава, па закліку сумлення, а не за грошы (49,3%), і што грамадзянская супольнасць — гэта добра або вельмі добра (58,4%). “Еўрапейцы” разумеюць і прычыны неразвітасці структур незалежнага грамадства — наяўнасць у краіне аўтарытарнага рэжыму (23,1%), працу “вертыкалі” выключна на сябе (36,2%) і блакаванне ўладай развіцця грамадзянскай супольнасці (33,4%). І, адпаведна, Беларусь успрымаецца як несвабодная або не зусім свабодная краіна (31,2%).

Апытанне выкрыла як асноўныя прычыны недахопу актыўнасці людзей у грамадзянскіх ініцыятывах (лідзіруюць боязь рэпрэсій — 51,8%, недахоп інфармацыі — 71,5%), так і даволі значны патэнцыял іх прыцягнення туды. І калі ў нейтральнай сферы аказання гуманітарнай дапамогі цягам апошніх 10 год адзначыліся прыкладна столькі ж беларусаў, колькі хацела б далучацца да яе ў бліжэйшыя 2 гады (13,9% і 15,7%, патэнцыял росту 122 тысячы асоб), то ў знакавых для станаўлення дэмакратыі абароне правоў чалавека (2,5% і 10,9%) і абароне свабоды слова (1,5% і 8,5%) прыток актывістаў можа скласці адпаведна 522 і 435 тысяч чалавек. Прывабнымі накірункамі актыўнасці для беларусаў выглядаюць, паводле патэнцыялу росту, вырашэнне экалагічных праблем (597 тысяч), абарона інтарэсаў жанчын (510 тысяч), падтрымка нацыянальнай мовы і культуры (317 тысяч).

Пры гэтым для патэнцыйна гатовых працаваць у недзяржаўнай сферы, зазначыў Раманчук, існуе задача “пашырэння іх разумення грамадзянскай супольнасці і вываду на новы этап”, паколькі гатовых падтрымаць будаўніцтва храма (52,4%) ці клапаціцца пра жывёл (33,2%) значна болей, чым заклапочаных рэпрэсаванымі (13,3%) — спецыфічны беларускі гуманізм.

Нарэшце, трэці тып, названы даследчыкамі “пафігістамі-містыкамі”, аб’ядноўвае асоб, аднолькава скептычных да ўладаў і грамадзянскай супольнасці, і складае 19,4%, або 1,4 мільёна чалавек. Гэта прадстаўнікі светаўспрыняцця “мая хата з краю”, якія не жадаюць удзельнічаць ні ў якой грамадзянскай актыўнасці (35,2%), перакананы ў панаванні грошай як матыву дзеяння (25,7%) і немагчымасці праз незалежныя дзеянні нешта змяніць (34,2%). Для іх характэрна і нежаданне фармаваць акрэсленую ўласную пазіцыю.

Нягледзячы на сумарную перавагу 1 і 3 тыпу (3,8 мільёна), аўтары даследавання адзначаюць, паводле выказаных рэспандэнтамі пажаданняў, значны патэнцыял росту грамадзянскай супольнасці ў бліжэйшыя гады пры спрыяльных абставінах — да 4 мільёнаў. Гэтымі абставінамі могуць быць як пісьменная праца дзейсных удзельнікаў грамадзянскіх рухаў і партый, якія павінны звярнуцца да патэнцыйных паплечнікаў на даходлівай мове, так і пагаршэнне ўмоў жыцця ў краіне. Апошняе можа абудзіць і безумоўных саюзнікаў дэмакратычных сіл, беларусаў “еўрапейскага” тыпу, сярод якіх, на жаль, пакуль таксама дамінуе пасіўны падыход. Тым не менш, 41,9% электарату, які магчыма аб’яднаць пры ўмове выпрацоўкі адзінай кансалідаванай дэмакратычнай платформы, збудаванай на еўрапейскіх каштоўнасцях, перад прэзідэнцкімі выбарамі, гэта значна больш тых 25%, пра якія звычайна кажуць сёння дэмакратычныя сілы. Галоўнае — размаўляць з беларусамі на іх мове, закранаючы пытанні, якія іх хвалююць, найперш сацыяльна-эканамічнага плану. Пры гэтым магчымасць прыцягнення новых прыхільнікаў праз працу ў грамадзянскіх арганізацыях, а не партыях, вышэйшы, лічыць Раманчук. Аднак і партыйныя дэмакратычныя прыхільнасці гатовыя дзяліць да 25% апытаных, што складае для Беларусі каля 1,5 мільёна выбарцаў, і пацвярджае: пры ўмове выпрацоўкі яснай і зразумелай праграмы адзінага дэмакратычнага кандыдата збор 100–200 тысяч подпісаў за яго вылучэнне на старце выбарчай кампаніі не складзе праблемы.

Цікава, што еўрапейскія каштоўнасці па-еўрапейску вызначылі ўвогуле большасць рэспандэнтаў — 71,9%: “правы чалавека, вяршэнства закону, свабодныя выбары, развітая грамадзянская супольнасць, адказная перад народам улада і рынкавая эканоміка”. А беларуская “памяркоўнасць” часцей успрымалася не як “здольнасць доўга цярпець несправядлівасць” (34,1%), а як імкненне “рацыянальна ацаніць сітуацыю і выбраць аптымальны варыянт” (71,3%). Ёсць нагода для аптымізму.

Цалкам з вынікамі апытання можна азнаёміцца на сайце www.liberty-belarus.info

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Апошні нумар

Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Грамадства
Грамадства
міжнародныя навіны

ЛІТБЕЛАРУСЬ

Відэа

maryjka's picture
Блог Марыйкі Мартысевіч "Нью Эйдж"
pulsha's picture
Блог Сяргея Пульшы
chvoin's picture
Блог Вольгі Хвоін "У трох соснах"
kiesnier's picture
Блог Генадзя Кеснера
chadyka's picture
Блог Аляксея Хадыкі

Аб'явы

Паважаныя сябры!

З 1 студзеня 2010 года Саюз беларускіх пісьменнікаў абвесціў новы конкурс на лепшы літаратурны твор, у якім асвятляецца вобраз жанчыны ў сучасным грамадстве і асэнсоўваюцца актуальныя гендэрныя праблемы.

На конкурс прымаюцца тэксты ўсемагчымых жанраў: паэзія, проза, драматургія, крытыка. Аўтарамі конкурсных твораў могуць быць і мужчыны, і жанчыны, і пачаткоўцы, і прафесіяналы.

Лаўрэатаў літаратурнага конкурса «Жанчына ў сучасным грамадстве», які будзе доўжыцца да 1 кастрычніка 2010 года, чакаюць прэміі, прызы і падарункі, а пераможца атрымае магчымасць выдаць свой тэкст асобнай кнігай!

Калі ласка, дасылайце свае творы на адрасы: паштовы – 220025, Мінск-25, а/с 91; электронны – sbp@tut.by.

Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў