Warning: Table './novychas_main/cache_page' is marked as crashed and should be repaired query: SELECT data, created, headers, expire, serialized FROM cache_page WHERE cid = 'http://novychas.org/society' in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc on line 128

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 636

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 637

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 638

Warning: Cannot modify header information - headers already sent by (output started at /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/database.mysql.inc:128) in /home/novychas/domains/novychas.org/public_html/includes/bootstrap.inc on line 639
Грамадства | Новы Час

Грамадства
П’юць, гвалтуюць, забіваюць 05/03/2010 - 09:39 Генадзь Кеснер

Больш за 80 працэнтаў забойстваў і згвалтаванняў, а таксама больш за 40 працэнтаў асабліва цяжкіх злачынстваў у Беларусі здзяйсняцца ў стане алкагольнага ап’янення. Пра гэта 2 лютага падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай надыходзячаму Дню міліцыі, заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Алег Пякарскі.

Чытаць далей »

/ Грамадства

/ Супраць павышэння

У сядзібе Партыі БНФ у апошні дзень зімы прайшоў сход па стварэнню ініцыятыўнай групы, якая мае намер правесці рэферэндум супраць павышэння мытных пошлін на іншамаркі. Адпаведныя дакументы да 25 сакавіка будуць пададзеныя для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Чытаць далей »

/ Калі не я, то хто?

2 сакавіка адзначаліся ўгодкі аднаго з буйнейшых пагромаў Мінскага гета. Цяпер мерапрыемствы па ўшанаванню памяці загінулых праводзяцца ў адкрытую. На пачатку 2000-х на месцы масавага пахавання забітых габрэяў побач са сціплым помнікам быў усталяваны мемарыял, да якога наведваюцца і простыя людзі, і дыпламаты, і палітыкі. Але за савецкім часам быў перыяд, калі прыходзіць да гэтага месца было не прынята, адмаўляліся слова «гета» і само паняцце Халакосту. Хаця і тады ацалелыя вязні гета прыходзілі на Яму, каб аддаць даніну памяці сваім суайчыннікам.Чытаць далей »

/ Альтэрнатыва пакуль не ў законе

18 лютага Аляксандр Лукашэнка даў загад Савету бяспекі распрацаваць Закон аб альтэрнатыўнай воінскай службе.
Чытаць далей »

/ Прэмія за мужнасць

Аляксандр Камароўскі — арганізатар руху па абароне правоў ветэранаў вайны ў Афганістане — атрымаў прэмію імя Юрыя Захаранкі ад заснавальнікаў руху «Абароны Айчыны».

Прэмію ўручалі праваабаронца Алег Волчак і палкоўнік запасу, блізкі сябра зніклага палітыка — Уладзімір Барадач.
Чытаць далей »

/ Прызы “зялёным” журналістам

У офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 19 лютага адбылося ўрачыстае ўручэнне прызоў пераможцам першага конкурсу ладжанай БАЖ кампаніі “За экалагічны дабрабыт”.
Чытаць далей »

/ Па новым коле: праект будаўніцтва беларускай АЭС зноў разабралі на хібы

Шэраг недзяржаўных арганізацый распачалі правядзенне грамадскай экалагічнай экспертызы праекта будаўніцтва АЭС у Беларусі. Спецыялісты з Беларусі, Украіны і Расіі апелююць да эканамічнай і экалагічнай немэтазгоднасці праекта і спадзяюцца, што іх пазіцыя будзе пачутая ва ўладных структурах.
Чытаць далей »

/ Рэальных доказаў няма

Год таму, 8 лютага, у Ваўкавыску былі арыштаваныя прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, ягоны кампаньён Юрый Лявонаў і былы супрацоўнік падатковай інспекцыі горада Уладзімір Асіпенка. Аўтуховіч і Асіпенка да гэтага часу знаходзяцца за кратамі.

Для арышту Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі ў Ваўкавыск з Мінску прыбыў атрад спецназу міліцыі. Сярод тых, хто першым паведаміў пра арышты, быў праваабаронца Алег Волчак. Ён і Мікалай Аўтуховіч — ветэраны-афганцы, якія ў свой час адмовіліся ад юбілейных медалёў.
Чытаць далей »

/ Шэсць гадоў — за палец

У Кастрычніцкім судзе Віцебска працягваецца разбор справы дэмакратычнага актывіста Алега Сургана. Яго вінавацяць у тым, што ён укусіў міліцыянта за палец. Паводле Крымінальнага кодэкса, гэта кваліфікуецца як напад на супрацоўніка міліцыі, за які магчымае пакаранне — да шасці гадоў турмы.

Пацярпелы, супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Сяргей Дудкевіч цвердзіць, што падчас затрымання 3 верасня Сурган укусіў яго за мезенец левай рукі. За гэта міліцыянт хоча атрымаць адзін мільён кампенсацыі маральнага ўрону.
Чытаць далей »

/ Нарадзіць дзіця, пабудаваць дом

У гэтым годзе мы працягваем публікацыю адказаў вядомага юрыста і праваабаронца Алега Волчака на пытанні асобаў, якія звярнуліся ў грамадскую прыёмную.

- Увосень набыў на сваё імя аўтамабіль. Частку неабходнай сумы дала жонка з умовай, што я ёй вярну гэтыя грошы, а яна не будзе прэтэндаваць на аўтамабіль. Зараз грошы ў мяне ёсць, і я гатовы іх аддаць, але цяпер мы знаходзімся ў стадыі разводу. Падкажыце, як мне юрыдычна правільна вярнуць грошы жонцы, але ў той жа час замацаваць яе адмову ад прэтэнзій на машыну?
Чытаць далей »

/ Сацыялогія: партрэт і аўтапартрэт беларусаў у 2010 годзе

4 лютага ад імя Аналітычнага цэнтра “Стратэгія”, Навукова-даследчага цэнтра Мізеса і Нацыянальнага камітэта Аб’яднаных дэмакратычных сіл вядомы эканаміст і палітык Яраслаў Раманчук прадставіў вынікі даследавання “Партрэт грамадзянскай супольнасці. Каштоўнасці беларусаў”.

(На здымку: Яраслаў Раманчук і Андрэй Вардамацкі. Радыё Свабода)Чытаць далей »

Апошні нумар

Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Грамадства
Грамадства
міжнародныя навіны

ЛІТБЕЛАРУСЬ

Відэа

maryjka's picture
Блог Марыйкі Мартысевіч "Нью Эйдж"
pulsha's picture
Блог Сяргея Пульшы
chvoin's picture
Блог Вольгі Хвоін "У трох соснах"
kiesnier's picture
Блог Генадзя Кеснера
chadyka's picture
Блог Аляксея Хадыкі

Аб'явы

Паважаныя сябры!

З 1 студзеня 2010 года Саюз беларускіх пісьменнікаў абвесціў новы конкурс на лепшы літаратурны твор, у якім асвятляецца вобраз жанчыны ў сучасным грамадстве і асэнсоўваюцца актуальныя гендэрныя праблемы.

На конкурс прымаюцца тэксты ўсемагчымых жанраў: паэзія, проза, драматургія, крытыка. Аўтарамі конкурсных твораў могуць быць і мужчыны, і жанчыны, і пачаткоўцы, і прафесіяналы.

Лаўрэатаў літаратурнага конкурса «Жанчына ў сучасным грамадстве», які будзе доўжыцца да 1 кастрычніка 2010 года, чакаюць прэміі, прызы і падарункі, а пераможца атрымае магчымасць выдаць свой тэкст асобнай кнігай!

Калі ласка, дасылайце свае творы на адрасы: паштовы – 220025, Мінск-25, а/с 91; электронны – sbp@tut.by.

Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў