/ Мілінкевіч — у Брусель, Козік — на плошчу

/ Мілінкевіч — у Брусель, Козік — на плошчу

Кіраўнік руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што гатовы ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах. Рашэнне было агучана падчас Беларускага еўрапейскага форума, які адбыўся ў Мінску.

(На здымку: Злева направа: амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін, кіраўнік Дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч, Іна Кулей, Аляксандар Мілінкевіч)


“Мне не цікава гуляць у палітыку, мне не патрэбен яшчэ адзін запіс у працоўную кніжку, што я быў кандыдатам у прэзідэнты. Я сапраўды хачу перамагаць і веру, што шанец ёсць — так круціцца кола гісторыі, сітуацыя на нашу карысць”, — сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Разам з тым палітык заўважыў, што Беларускі еўрапейскі форум адмыслова не ствараўся як стартавая пляцоўка пад яго выбарчую кампанію. “Я не лічу, што гэта пачатак кампаніі. У кампанію варта і можна пайсці, калі цябе не толькі ў залі падтрымалі і былі апладысменты, а калі ты сабраў вялікую колькасць грамадзянскай супольнасці, калі ў рэгіёнах большасць цябе падтрымае, — патлумачыў лідэр руху “За свабоду”. — Калі мы пойдзем многімі калонамі хаця б ад нацыянальна-дэмакратычнай часткі, то я не думаю, што варта ісці”.

Ці будзе вылучаны Мілінкевіч у якасці адзінага кандыдата ад нядаўна створанага Беларускага незалежніцкага блоку, пакуль не вядома, бо ў яго ўваходзяць асобыя, якія маюць свае амбіцыі на прэзідэнцкую кампанію. Але той факт, што на форуме прысутнічалі прадстаўнікі блоку, паказвае падтрымку кандыдатуры Мілінкевіча.

Што тычыцца самога Беларускага еўрапейскага форума, то ён прадэманстраваў палітычным сілам у Беларусі і Еўропе ступень падтрымкі і прыхільнасці да Мілінкевіча, а таксама еўрапейскага вектару развіцця Беларусі: у мерапрыемстве прынялі ўдзел 809 чалавек, 98 ганаровых гасцей, 7 кіраўнікоў дыпламатычных місій.

Пасля вялікага сходу прыхільнікаў еўрапейскага вектару група апазіцыйных палітыкаў, у тым ліку і Аляксандр Мілінкевіч, накіравалася з візітам у Брусель, каб “абмеркаваць прынятую на Беларускім еўрапейскім форуме праграму дзеянняў”. Беларускія палітыкі мелі сустрэчы са старшынёй Еўрапарламента Ежы Бузэкам і кіраўніком парламенцкай дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцэкам Пратасевічам, а таксама з прадстаўнікамі Еўракамісіі.

Паралельна ў Бруселі праходзіў Форум грамадзянскай супольнасці ў межах ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства”, у працы якога ўзялі ўдзел прадстаўнікі 27 няўрадавых арганізацый Беларусі. Ад Беларусі ў форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі моладзевай арганізацыі “Малады фронт”, Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных аб’яднанняў, Беларускага Хельсінскага камітэту, экалагічных арганізацый, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ды шэрагу іншых.

Незарэгістраваны ў Беларусі “Малады Фронт” на Форуме грамадзянскай супольнасці прадстаўляла студэнтка БДУ Таццяна Шапуцька. У дзень адкрыцця форума аднакурснікі паведамілі, што яе могуць адлічыць з юрыдычнага факультэта. “Дэканат факультэта паставіў на асаблівы ўлік усю групу, у якой вучыцца Таццяна. Саму ж Таццяну дэканат выклікаў на спецыяльнае пасяджэнне, якое павінна прайсці ў чацвер, 19 лістапада”, — цытуе словы Зміцера Дашкевіча БелаПАН. У Бруселі кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік паабяцаў персанальна арганізаваць мітынг у цэнтры Мінска ў падтрымку Шапуцькі, калі яе адлічаць за гэты міжнародны візіт.

Форум грамадзянскай супольнасці абраў прадстаўніка Беларусі Сяргея Мацкевіча ў якасці дэлегата на міжміністэрскі саміт, які адбудзецца 8 снежня ў Стакгольме, каб агучыць выпрацаваную пазіцыю форума. Асноўная мэта мерапрыемства — спрасціць дыялог і супрацоўніцтва паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і ўрадамі краін-удзельніц “Усходняга партнёрства”, садзейнічаць рэалізацыі праграмы.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/