Палітыка
Кастрыраваная сацыялогія 03/09/2010 - 08:58 Сяргей Нікалюк

У чым галоўная нацыянальная асаблівасць вымярэння рэйтынгаў палітыкаў у Беларусі? У тым, што значэнні рэйтынгаў палітыкаў не задавальняюць.

Чытаць далей »

/ Палітыка

/ Снежань, выбары

12 снежня 2010 года. Пра магчымае прызначэнне выбараў на гэты дзень кажуць у апазіцыйных колах амаль як пра вырашаную справу. «Я думаю, што гэта сапраўды аптымальная дата для ўлады», — пагаджаецца Валеры Карбалевіч. Пра палітычную сітуацыю ў краіне і верагодныя варыянты яе развіцця з палітолагам Валерыем Карбалевічам размаўляла журналіст «НЧ» Алена Варажбей.
Чытаць далей »

/ ПП заўважыла Мілінкевіча

Палата прадстаўнікоў адказала на зварот Аляксандра Мілінкевіча наконт унясення ў Выбарчы кодэкс папраўкі, якая гарантуе прадстаўнікам кандыдатаў у дэпутаты ўдзел у падліку галасоў.
Чытаць далей »

/ Ці ёсць шанец у лібералаў?

Пастаноўка мэтаў, што не падмацаваныя сродкамі для іх рэалізацыі, — галоўная загана ідэалагічнага мыслення.

У сваіх «азбуках паліталогіі» я часта звяртаюся да тлумачальнага слоўніка замежных слоў. Гэтым разам ён мне спатрэбіўся, каб удакладніць сэнс слова «працэдура». Падзялюся з чытачамі сваёй чарговай лінгвістычнай знаходкай: «працэдура (лат. «procedere» — «прасоўвацца») — афіцыйна ўстаноўлены, прадугледжаны правіламі спосаб і парадак дзеянняў».
Чытаць далей »

/ Неразменны рубель

Калі 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, гэта не было праявай нейкай асаблівай незалежніцкай пазіцыі.

Мусіць, наменклатурная большасць дэпутатаў нават не зусім разумела, што робіцца ў белым свеце і што яны самі, уласна кажучы, робяць. Як гэта так, партыя ў СССР адна, армія адзіная, а саюзны ўрад мае столькі паўнамоцтваў і пераваг перад рэспубліканскімі, што яго належыць лічыць і самым магутным і адзіным. Карацей, які суверэнітэт, калі ўсе грошы ў Маскве.
Чытаць далей »

/ Дагнаць і перагнаць КПСС

Бялыніцкая раённая газета «Зара над Друццю» 31 ліпеня паведаміла пра тое, што днямі 21-гадоваму фельчару СВК «Калгас «Радзіма» Людміле Волкавай быў уручаны 100-тысячны білет члена рэспубліканскага ГА «Белая Русь».

(Здымак з газеты «Зара над Друццю». Справа налева: Надзея Серыкава, Барыс Зінкевіч, Любоў Волкава, Мікалай Пашкоўскі,  Галіна Шлапакова)Чытаць далей »

/ Што замінае палітычным танцорам?

Учынкі чалавека вызначаюцца яго індывідуальнымі асаблівасцямі і знешнімі акалічнасцямі. На думку сацыяльных псіхолагаў, усе мы схільныя недаацэньваць фактар абставін.

Дрэннаму танцору ўвесь час штосьці замінае, але галоўная крыніца перашкод, здавалася б, усім добра вядомая, і таму няма сэнсу на ёй прыпыняцца. Аднак тое, што на побытавым узроўні здаецца відавочным, на ўзроўні «Азбукі сацыяльнай псіхалогіі» патрабуе сур’ёзнага асэнсавання.
Чытаць далей »

/ СМІ і палітыкі перад выбарамі

Мінулым тыднем у Мінску прайшоў круглы стол “Сітуацыя ў медыяпрасторы Беларусі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі: рэаліі і перспектывы”, зладжаны Аналітычным цэнтрам “Стратэгія” і Нацыянальным камітэтам Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС). У дыскусіі прымалі ўдзел кіраўнікі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, вядомыя беларускія палітыкі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, праваабаронцы.

(На здымке: Журналісты Аляксандр Коктыш, Аляксандр Класкоўскі, Аляксандр Фядута)Чытаць далей »

/ Падрыхтоўка да выбарчай кампаніі

Пад шум інфармацыйнай вайны з Расіяй Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб скліканні 7 верасня пятай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Эксперты мяркуюць, што на пасяджэнні парламентарыі могуць зацвердзіць дату чарговых прэзідэнцкіх выбараў.
Чытаць далей »

/ Штэфан Фюле: Беларусь — самая вялікая таямніца Еўропы

Еўракамісар па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле наведаў Беларусь з двухдзённым візітам. За гэты час у яго адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, віцэ-прэм’ерам ураду Андрэем Кабяковым, кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Чытаць далей »

/ Эліта ўмоўная і сапраўдная

Эліта — прадукт адкрытага грамадства, прадукт палітычнай канкурэнцыі. Там, дзе ва ўладу трапляюць шляхам прызначэння, фармуюцца клікі.

Першы летні месяц падараваў журналістам і аналітыкам чарговую беларуска-расійскую «вайну», гэтым разам газавую. Беспрацоўе тым, хто піша, не пагражае, а гэта ва ўмовах крызісу не можа не радаваць. Пік «вайны» прыпаў на 22 чэрвеня. Сімвалічная дата, але без яе, паводле афіцыйнай версіі, была б немагчымая «наша Перамога».
Чытаць далей »

Відэа

Аб'явы