/ Дэвід Камерон

Кіраўнік партыі брытанскіх кансерватараў у чаканні чэрвеньскіх выбараў у парламент, па выніках якіх торы маюць цудоўны шанец сфармаваць кабінет. Аднак лейбарысты — цяперашнія гаспадары Даўнінг-стрыт, 10, так проста здавацца не збіраюцца. Яны раздулі буйны скандал вакол лорда Ашкрофта, аднаго з галоўных спонсараў кансерватараў. Ашкрофт ужо пагадзіўся выдаць партыі Камерона два мільёна еўра на выбарчую кампанію. Праблема, аднак, у тым, што, як стала вядома, арыстакрат ніколі не плаціў падаткі ў Вялікабрытаніі.Чытаць далей »

/ Хосні Мубарак

Прэзідэнта Егіпта, якому ўжо 81 год, напрыканцы гэтага тыдня чакае складаная хірургічная аперацыя ў Германіі. Па канстытуцыі, у падобных выпадках прэзідэнт мае права перадаць на час лячэння ў шпіталі свае паўнамоцтвы віцэ-прэзідэнту. Мубарак так і зрабіў. Здавалася б, фармальная працэдура, аднак яна выклікала вялікія дэбаты ў краіне. Нават некаторыя дзяржаўныя СМІ, каментуючы стан здароўя прэзідэнта, заклікаюць пачаць рыхтавацца да таго, што, магчыма, краіне хутка давядзецца жыць без Мубарака, які не пакідае пасаду прэзідэнта ўжо 29 год.Чытаць далей »

/ Валерый Белашэйкін

Мэра горада Асбеста, што ў Свярдлоўскай вобласці, лідэра мясцовай секцыі партыі “Адзіная Расія” Белашэйкіна могуць зняць з выбараў галавы горада за выкарыстанне мультыплікацыйнага персанажу ў сваёй палітычнай рэкламе. У прынцыпе, Белашэйкін сам вінаваты. Раней нехта з ягонай каманды звярнуў увагу на тое, што ў агітацыйных матэрыялах галоўнага кандыдата ад апазіцыі Таццяны Саф’іной прысутнічае папулярны персанаж Нязнайка з аднайменнага мультфільма. Ніякага права стваральнікі Нязнайкі Таццяне на выкарыстанне вобразу ў агітацыі, натуральна, не давалі.Чытаць далей »

/ Фарук Чэлік

Дзяржаўны міністр Турцыі прыдумаў, як дасадзіць Германіі, якая ўпарта не жадае допуску Турцыі ў Еўрапейскі саюз. У адказ туркі вырашылі заснаваць Міністэрства па справах замежных туркаў. Займацца яно будзе ў асноўным нямецкімі туркамі, якіх у ФРГ больш за 4 мільёны. Сам чыноўнік кажа, што стварэнне міністэрства выклікана выключна праблемамі ўзмацнення эфектыўнасці адміністрацыі ўраду. Раней за пытанні турэцкіх грамадзян за мяжой адказвала аж чатыры камітэты ў розных міністэрствах. Цяпер іх аб’яднаюць у адну структуру.Чытаць далей »

/ Альвара Урыбе

Канстытуцыйны суд Калумбіі забараніў Урыбе ў трэці раз балатавацца на пасаду прэзідэнта. Адмовілі Альвара і ў правядзенні рэферэндуму аб зменах у асноўны закон. Такім чынам, Урыбе сыходзіць, адкрываючы, на думку аналітыкаў, новую старонку ў гісторыі Лацінскай Амерыкі. Вядома, што Калумбія ў часы Урыбе была востравам лібералізму ў акіяне левых рэжымаў, якія ўсталяваліся ў суседніх краінах за апошняе дзесяцігоддзе. Стаўка Багаты на Вашынгтон прывяла да канфлікту з Уга Чавесам.Чытаць далей »

/ Аляксей Кляшко

Віцэ-спікер заканадаўчага органа Краснаярскага краю дабіўся таго, каб дэпутаты заблакавалі ініцыятыву перайменавання архіпелага Паўночная Зямля ў Зямлю Імператара Мікалая II. Спрэчкі вакол назвы архіпелага цягнуліся даўно. Упершыню гэта тэма паўстала ў сярэдзіне 2000-х гадоў, калі Санкт-Пецярбургскае гістарычна-геаграфічнае таварыства патрабавала «аднавіць гістарычную справядлівасць» і вярнуць архіпелагу першапачатковую назву — Зямля Імператара Мікалая II. Так назвала адкрытыя астравы экспедыцыя 1913 года. Бальшавікі, натуральна, з гэтым змірыцца не маглі.Чытаць далей »

/ Арланда Сапата Тамайя

Кубінскі дысідэнт спрабаваў адстойваць свае правы з дапамогай галадоўкі. Аднак галадоўка закончылася трагедыяй. На 86-м дні пратэсту Арланда памёр. Апошнія дні ён знаходзіўся ў шпіталі, куды яго перавялі з турэмнай камеры. Нябожчык належаў да групы з 75 дысідэнтаў, якіх арыштавалі ў 2003 годзе. Суд прыгаварыў яго да 28 гадоў турмы за непадпарадкаванне органам бяспекі. Хаця Арланда яшчэ пашанцавала: пракурор патрабаваў 36 гадоў пакарання.Чытаць далей »

/ Сільвіа Берлусконі

Прэм’ер-міністр Італіі яшчэ не зусім разблытаўся з нядаўнімі сексуальнымі скандаламі, як рызыкуе трапіць у новы. У спіс кандыдатаў яго партыі на мясцовыя выбары ўнесена жанчына, якая не мае палітычнага досведу. Маецца на ўвазе Ніколь Мінэцці, былая балерына, а цяпер супрацоўніца адной з клінік. Журналісты падазраюць, што сваёй палітычнай кар’ерай Ніколь абавязаная інтымным кантактам з дырэктарам Кабміну. Тры месяцы таму Сільвіа пазнаёміўся з ёй у міланскім шпіталі, дзе праходзіў абследаванне. Як толькі Берлусконі выйшаў са шпіталя, жыццё Ніколь пачало змяняцца.Чытаць далей »

/ Алег Варонін

Сын былога прэзідэнта Малдовы Уладзіміра Вароніна, які яшчэ да таго ж з’яўляецца лідэрам малдоўскай кампартыі, трапіў пад увагу новай дэмакратычнай улады Малдовы. Цэнтр па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і карупцыяй Малдовы ініцыяваў расследаванне крыніц прыбыткаў Алега Вароніна. Нагодай для выкліку на допыт Вароніна-малодшага сталі раздрукоўкі аперацый з яго банкаўскімі карткамі, паводле якіх за паўгода ён патраціў 8 мільёнаў долараў. У тым ліку ў Бадэн-Бадэне, на Кіпры, у Вене, Франкфурце, Гамбургу, Мюнхене, Парыжы, Маскве, Лондане, Жэневе, Осла, Грэцыі, Адэсе, Рыме і Дубаі.Чытаць далей »

/ Гіда Вестэрвеле

Старшыня Свабоднай дэмакратычнай партыі (FDP) калісьці дабіўся амаль неверагоднага. Увосень стаў сенсацыяй поспех FDP на выбарах у Бундэстаг — партыя атрымала 14 працэнтаў (гістарычны рэкорд), што дазволіла скласці кааліцыю з хрысціянскімі дэмакратамі Ангелы Меркель. Аднак хутка паміж партнёрамі ўзніклі праблемы, і ўвогуле пазіцыя лібералаў (перш за ўсё, ідэя скасавання сістэмы прагрэсіўных падаткаў) выклікала рэзкае падзенне рэйтынгу партыі. Праз сто дзён існавання кабінета кансерватараў і лібералаў давер да яго сярод немцаў складае прыкладна 35 працэнтаў.Чытаць далей »

Апошні нумар

ад рэдактара
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
тыднёвы агляд
Факты, падзеі, людзі
Палітыка
Повязь часоў

ЛІТБЕЛАРУСЬ

Відэа

maryjka's picture
Блог Марыйкі Мартысевіч "Нью Эйдж"
pulsha's picture
Блог Сяргея Пульшы
chvoin's picture
Блог Вольгі Хвоін "У трох соснах"
kiesnier's picture
Блог Генадзя Кеснера
chadyka's picture
Блог Аляксея Хадыкі

Аб'явы