№6 (185) 12 сакавіка 2010
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Вiктар ХУРСIК: Лінія медсанбата
Калi трымаеш у руках пажоўклыя ўспамiны пра 1941-ы, пачынаеш дыхаць адным дыханнем з пакаленнем забытых. Там, у той краiне, якая звалася СССР, яны кахалi, спадзявалiся, верылi. Большасць мела высокую чалавечую годнасць i сумленне. Патрыёты сваёй Айчыны былi да самаахвяравання адданыя iдэi лепшай будучынi, а ў час выпрабаванняў iх любоў да Радзiмы выклiкала павагу нават у ворагаў.
Чытаць далей »
/ Кастусь Тарасаў. На вайне (аповесць)
Навальніца
30 чэрвеня гарматы сапежынскай дывізіі пачалі абстрэл Менска. Гарнізона ў крэпасці было мала, і гарматы прыстрэліліся да брам і гарадскога вала, каб іх не аднаўлялі. Два наступныя дні артылерыя працягвала сваю працу, і 3 ліпеня 1660 года харугва палкоўніка Вараньковіча па прабітым у варотах праёме ўвайшла ў горад. Рускія салдаты здаліся, але з пяцісот двароў чатырыста былі спалены, і гэта вызначыла сумны лёс стральцоў.Чытаць далей »
/ З беластоцкай зямлі
Кніга Сяргея Чыгрына «З Беластоцкай зямлі» змяшчае 52 нарысы пра выбітных беларусаў, якія паходзяць з Беласточчыны. Выданне пабачыла свет у студзені 2009 года ў Беластоку дзякуючы Праграмнай радзе тыднёвіка «Ніва».
Чытаць далей »
/ Алесь Рыбак. ХРУМКАЧ (Аповесць)
1
Яны не ведалі, што бачацца апошні раз. Сын і родныя яму людзі – бацька і маці.
Ходзікі на сцяне спраўна чэкалі і паказвалі далёка за поўнач, і Ромка прыспешваў сябе, каб да світанку быць у глыбіні пушчы, далей ад чужых вачэй, людных дарог і сцежак.
– Адагрэўся ў вас, – ён стаяў ужо на парозе, нават рамень вінтоўкі перакінуў цераз плячо, а Ганна аберуч учапілася ў яго рукаво, затуманенымі ад слёз вачыма глядзела ў сынаў твар, акурат старалася запомніць на ўсё астатняе сваё жыццё.Чытаць далей »
/ Хто такія “будзіцелі”?
Журналіст Аляксандр Тамковіч, серыя нарысаў якога, прысвечаная знакавым асобам сучаснай гісторыі Беларусі, друкавалася ў “Новым часе” і якая знайшла ўвасабленне ў асобным выданні, прэзентуе новую кніжку — “Будзіцелі”. Пра кнігу і не толькі нам распавёў Аляксандр Тамковіч, калі завітаў у рэдакцыю.
— Здаецца, што гэта ўжо чацвёртая кніга за апошнія два з паловай гады?Чытаць далей »



















