/ Заява Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” аб пераследзе сяброў аб’яднання

/ Заява Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” аб пераследзе сяброў аб’яднання

Пасля стварэння ў 2006 годзе ГА “Саюз  пісьменнікаў Беларусі” (СПБ) з боку ягонага кіраўніцтва праз міністэрствы адукацыі, інфармацыі, юстыцыі, культуры Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваныя ім установы мэтанакіравана прадпрымаліся меры па звужэнні сферы грамадскай дзейнасці і па ліквідацыі найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі – Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП). Творчае аб’яднанне пазбавілі ранейшай фінансавай дзяржаўнай падтрымкі і вымусілі пакінуць Дом літаратара. Былі перапісаныя школьныя і ўніверсітэцкія праграмы па беларускай літаратуры, з якіх выкраслілі імёны і творы членаў СБП – народных паэтаў, лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій, майстраў нацыянальнага мастацкага слова. Новастворанаму саюзу былі перададзеныя літаратурныя выданні “Полымя”, “Нёман”, “Маладосць”, штотыднёвік “Лім”, заснавальнікам якіх дзесяцігоддзі быў СБП. Распараджэннем міністэрства адукацыі былі забароненыя літаратурныя выступленні членаў СБП у школах, ВНУ і бібліятэках, якое не адменена і да гэтага часу. Літаратараў, якія працуюць у дзяржаўных установах, пачалі пад пагрозай звальнення прымушаць пісаць заявы аб выхадзе з СБП, заснаванага Купалам і Коласам, ды ўваходзіць у новаствораны саюз.   

Не зважаючы на жудасныя ўмовы дзейнасці, СБП выстаяў і застаецца самай масавай прафесійнай арганізацыяй літаратараў Беларусі. Новаствораны СПБ, атрымаўшы ад кіраўніцтва краіны з дзяржбюджэта ўсе магчымыя прэферэнцыі (уключна з фінансаваннем дзейнасці апарата), за тры гады свайго існавання не змог вытрымаць творчай канкурэнцыі з СБП – ні па арганізаваных мерапрыемствах, ні па якасці створаных мастацкіх тэкстаў, ні колькасна, ні па ўплывовасці і павазе ў грамадстве. Выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс і колішнія чыноўніцкія сувязі, кіраўніцтва новастворанага СПБ распачало чарговы наступ на СБП і ягоных членаў.    

З 2010 года распачалася беспрэцэдэнтная  акцыя па шальмаванні і пераследу членаў нашай афіцыйна зарэгістраванай творчай арганізацыі. Па ўсёй краіне беларускамоўных і рускамоўных паэтаў, празаікаў і крытыкаў зноў пачалі выклікаць у дзяржаўныя інстанцыі ды ультыматыўна патрабаваць выйсці з СБП.   

Ганебныя  і незаконныя “працэсы” мелі месца  ў сталіцы і ўсіх рэгіёнах Беларусі (РВУ “Літаратура і мастацтва”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”, Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, БДУ, БНТУ, БДЭУ, БДПУ і інш., абласных універсітэтах, рэдакцыях газет, музеях і школах). Па нашых звестках, гэтая “кампанія” санкцыянаваная вышэйшымі ўладнымі структурамі Беларусі.    

Толькі  на працягу апошніх тыдняў каля сотні  членаў СБП звярнуліся да кіраўніцтва  і Рады свайго грамадскага аб’яднання з просьбай аб дапамозе і абароне іх грамадзянскіх правоў, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам аб грамадскіх аб’яднаннях. Да прыкладу, распачаты адміністрацыйныя і псіхалагічныя здзекі нават у дачыненні да паэтэсы, якая жыве ў Чарнобыльскай зоне і на мізэрны заробак адна выхоўвае дваіх непаўнагадовых дзяцей…    

Падобнага масавага пераследу беларускія творцы не памятаюць са сталінскіх часоў.     

Улічваючы вышэй выкладзенае, у мэтах выканання статутных палажэнняў нашага аб’яднання і спасылаючыся на адпаведныя Законы і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, Рада СБП патрабуе:

    * неадкладна спыніць пераслед пісьменнікаў, членаў ГА “СБП”;
    * даць належную ацэнку дэструктыўнай дзейнасці кіраўніцтва СПБ на чале з М.І.Чаргінцом, якая наносіць непапраўную шкоду развіццю сучаснага літаратурна-грамадскага працэсу і нацыянальнай культуры ў цэлым.

 
  У адваротным выпадку мы вымушаны будзем звярнуцца за падтрымкай у міжнародныя  арганізацыі, паўнапраўнымі членамі  якіх з’яўляецца СБП: Міжнародную Супольнасць  Пісьменніцкіх Саюзаў (Масква), Еўрапейскую  Пісьменніцкую Раду (Брусель), Балтыйскую Пісьменніцкую Асацыяцыю (Стакгольм), Міжнародную Асацыяцыю Пісьменніцкіх Саюзаў “Слова без межаў” (Кіеў) і да іншых нашых партнёраў. Разам з гэтым пакідаем за сабой права на правядзенне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку грамадскіх акцый пратэсту па абароне правоў членаў ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” на працу і ўдзел у грамадскіх арганізацыях. 
 

Прынята адзінагалосна                                                                                3 лютага 2010 г.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com