/ Разагналі чарговую акцыю

/ Разагналі чарговую акцыю

Каля дзесятка моладзевых актывістаў былі затрыманыя ўвечары 16 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска пры спробе адзначыць чарговы Дзень беларускай салідарнасці акцыяй у падтрымку прызнаных вязнямі сумлення былых ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі, а таксама актывіста зарэгістраванага ў Чэхіі Міжнароднага моладзевага аб’яднання “Малады фронт” Арцёма Дубскага.

Затрыманні праводзіліся пераважна прэвентыўна, сама Кастрычніцкая плошча была літаральна запоўнена міліцыянтамі ў форме і ў цывільным. Гэтым разам яны нават не абцяжарваліся схаваць свае спецаўтобусы ў прылеглых да Кастрычніцкай плошчы дварах. Яшчэ да пачатку меркаваных падзеяў у журналістаў, што прыйшлі асвятляць падзею, запатрабавалі прадставіць пасведчанні, тым жа, хто іх не меў, запрапанавалі пакінуць плошчу “ад граху далей”.

Тых актывістаў моладзевых дэмакратычных арганізацый, каму ўдалося з’явіцца на плошчы, адразу ж хапалі тры-чатыры міліцыянты ў цывільным і хуценька валаклі ў спецаўтобус ці ў пастарунак, які месціцца ля станцыі метро “Кастрычніцкая”. Сярод затрыманых — вядомыя актывісты моладзевага дэмакратычнага руху Мікалай Дземідзенка, Артур Фінькевіч, Яўген Афнагель, іншыя маладзёны.

Міліцыянты перашкаджалі карэспандэнтам рабіць фота- і відэаздымкі таго, што адбываецца на плошчы, а вядомую фотажурналістку Юлію Дарашкевіч увогуле затрымалі і адвезлі ў пастарунак.

Варта адзначыць, то гэта ўжо чацвёрты “хапун” у Беларусі за апошнія тры дні.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com