/ Пяць год з дня забойства Веранікі Чаркасавай

/ Пяць год з дня забойства Веранікі Чаркасавай

20 кастрычніка 2004 года ў сваёй кватэры ў Мінску была жорстка забіта вядомая журналістка, супрацоўніца незалежнай газеты “Салідарнасць” Вераніка Чаркасава. Злачынца, што па-зверску забіў Вераніку, дагэтуль не знойдзены.

Напярэдадні сумнага юбілею ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) адбыўся вечар памяці журналісткі, у якім узялі ўдзел маці Веранікі, таксама вядомая журналістка Дыяна Чаркасава, айчым Уладзімір Мялешка, сябры і калегі загінуўшай. На пачатку прысутныя ўшанавалі памяць Веранікі хвілінаю жалобнага маўчання.

Па словах старшыні БАЖ Жанны Літвіной, сёння самае балючае пытанне, якое хвалюе блізкіх Веранікі, — гэта вынікі следства, якое так і не адказала, што ж адбылося 20 кастрычніка пяць год таму, хто забойца.

Галоўны рэдактар сайта БАЖ www.baj.by Вольга Бабак паведаміла, што 19 кастрычніка звязалася з пракуратурай горада Мінска, якая вядзе следства па справе аб забойстве Веранікі Чаркасавай. Следчы па асобых справах гарадской пракуратуры Сяргей Іваноў адмовіўся даваць інфармацыю па тэлефоне, чаго раней не было. З гэтай прычыны Вользе Бабак давялося ехаць у пракуратуру. Падчас сустрэчы спадар Іваноў паведаміў, што з моманту прыпынення справы ў лютым 2007 гора нічога новага ў матэрыялах не з’явілася. Такім чынам, можна зрабіць выснову, следства ні на крок не наблізілася да раскрыцця жорсткага злачынства.

Галоўны рэдактар “Салідарнасці” Аляксандр Старыкевіч выказаў меркаванне, што следства само не зацікаўлена ў раскрыцці забойства Веранікі Чаркасавай, гэтаксама як улады не зацікаўлены ў раскрыцці знікненняў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага.

Удзельнікі вечарыны абмеркавалі пытанне правядзення конкурсу імя Веранікі Чаркасавай для беларускіх журналістаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, да ўдзелу ў конкурсе будуць прымацца нарысы, эсэ, замалёўкі і іншыя журналісцкія матэрыялы, якія раскрываюць унікальнасць і непаўторнасць чалавечай асобы, яе ролю ў гісторыі, культуры, грамадстве. Падрабязнасці ўмоваў конкурсу будуць апублікаваныя бліжэйшым часам. 

20 кастрычніка родныя, сябры, калегі Веранікі Чаркасавай наведаюць Каладзішчанскія могілкі, дзе пахавана забітая журналістка.      
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com