/ Праваабаронцы падсумавалі вынікі

/ Праваабаронцы падсумавалі вынікі

Незарэгістраваны Праваабарончы цэнтр “Вясна” 9 сакавіка прэзентаваў агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе. Агляд ужо выдадзены асобнай кніжкай.

Агляд-хроніка падрыхтаваны на падставе кароткіх паведамленняў у галіне правоў чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2009 года. На пачатку агляду даецца агульны аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне за азначаны перыяд, асвятляюцца найважнейшыя падзеі і рэакцыя на іх з боку міжнароднай супольнасці. Прыводзяцца канкрэтныя факты парушэнняў правоў чалавека, на прыкладзе якіх можна прасачыць пэўную гісторыю барацьбы прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці за асноўныя правы і свабоды.

Як адзначаюць аўтары агляду, асноўнымі парушэннямі летась былі палітычна матываваныя крымінальныя і адміністрацыйныя пераследы, знішчэнне свабоды слова, забарона мірных сходаў, адмова ў праве на асацыяцыю.

Па словах кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага, беларускія праваабаронцы канстатуюць пэўную змену рэпрэсіўных інструментаў.

 “У нас сапраўды стала менш людзей, якія пераследаваліся ў крымінальным парадку або якія “сядзелі на сутках”. У той жа час у нас павялічылася колькасць людзей, якіх збівалі, у нас аднавілася практыка прызыву ў войска палітычна актыўных маладых людзей, у нас з’явіліся такія рэчы, як прэвентыўнае затрыманне і вываз людзей за межы горада перад нейкімі акцыямі, чаго раней не было. Ужо пры канцы 2009 года было відавочна, што пачынаецца прэзідэнцкая кампанія, і ўзровень рэпрэсій пры канцы года, у снежні, пачаў расці.

Пачатак 2010 года вызначыўся рэзкай канфрантацыяй і накручваннем сітуацыі з няўрадавымі арганізацыямі, у прыватнасці, з Саюзам палякаў на Беларусі, а таксама з правя­дзеннем акцый, калі яны жорстка разганяліся, напрыклад, у лютым. Таксама застаецца праблема нерэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў — літаральна днямі чарговую адмову ў рэгістрацыі атрымала Асамблея няўрадавых арганізацый”, — адзначыў Алесь Бяляцкі.

Юрыст Валянцін Стэфановіч звярнуў увагу на тое, што дагэтуль у Беларусі не вырашана пытанне адмены ганебнага артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Паводле Алеся Бяляцкага, беларускія ўлады працягваюць парушаць Канстытуцыю краіны, не выконваюць свае міжнародныя абавязацельствы.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com