/ Зялёныя ідуць у палітыку

/ Зялёныя ідуць у палітыку

Беларуская партыя “Зялёныя” (БПЗ) фарміруе адкрыты спіс кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.

Паводле слоў лідэра партыі Алега Новікава, любы незалежны кандыдат, які падзяляе прынцыпы БПЗ, можа далучыцца да блоку.

Новікаў адзначыў, што арганізавана партыя не ўдзельнічала ў выбарах ужо больш за 20 гадоў. “Былі спробы самастойнага вылучэння сябраў партыі, але арганізавана партыя сваіх кандыдатаў не вылучала. Цяпер мы вырашылі вярнуцца ў актыўную палітыку”, — сказаў ён.

Паводле слоў лідэра БПЗ, партыя разглядае выбары ў мясцовыя саветы “як магчымасць для прыцягнення ўвагі ўладаў і грамадскасці да праблем экалогіі ў нашай краіне”.

“Стаўшы дэпутатамі мясцовых саветаў, нашы актывісты будуць садзейнічаць рэалізацыі асноўных кірункаў дзейнасці партыі. Гэта распрацоўка комплексу экалагічных законаў, выкарыстанне ва ўсіх галінах толькі экалагічна чыстых, энергазберагальных і бяспечных тэхналогій, а таксама забеспячэнне грамадзянам Беларусі права на здароўе і паўнацэннае жыццё ў сацыяльна і экалагічна здаровым асяроддзі”, — патлумачыў Алег Новікаў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Апошні нумар

ад рэдактара
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
тыднёвы агляд
Палітыка
Повязь часоў

ЛІТБЕЛАРУСЬ

Відэа

maryjka's picture
Блог Марыйкі Мартысевіч "Нью Эйдж"
pulsha's picture
Блог Сяргея Пульшы
chvoin's picture
Блог Вольгі Хвоін "У трох соснах"
kiesnier's picture
Блог Генадзя Кеснера
chadyka's picture
Блог Аляксея Хадыкі

Аб'явы