/ Гальшаны. Наваполацк. Брэст

/ Гальшаны. Наваполацк. Брэст

Гальшаны. Дадай каштоўнасць


13 снежня адбыўся семінар пад назвай «Дадай каштоўнасць», дзе былі абмеркаваныя пытанні захавання гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна. У Гальшанах сустрэча прайшла невыпадкова. Асобнымі пунктамі разглядаліся пытанні як замку, так і населенага пункта цалкам. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з парадкам надання аб’екту статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці, заканадаўствам РБ па гэтаму пытанню. Разглядаліся таксама агульныя пытанні аховы спадчыны. Вывучаўся досвед суседніх краін. Семінар быў наладжаны грамадскімі арганізацыямі «Гісторыка» і «Ікамос» у супрацоўніцтве з Ашмянскім райвыканкамам.


Наваполацк. У Латышонка свая гісторыя


Прыемна, што даследчыкаў нашай даўніны большае штодзень. І як сведчанне таму — 14 снежня Алег Латышонак у гэтым старадаўнім горадзе прэзентаваў «Гісторыю Беларусі ад сярэдзіны XVII да пачатку XXI ст.». Сустрэча была арганізавана суполкай «Рубон» гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».


Брэст. Адзначылі ўгодкі


Мясцовыя грамадскія актывісты правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 600-годдзю заключэння дамовы між знакамітымі тагачаснымі дзяржаўнымі дзеячамі нашага краю Вітаўтам і Ягайлам супраць Тэўтонскага ордэна.
Былі ўскладзены кветкі да помніка 1000-годдзю горада, у кампазіцыі якога ёсць і статуя вялікага князя Вітаўта. А таксама праведзены круглы стол, на якім абмяркоўваліся пытанні ўплыву таго гістарычнага пагаднення на развіццё нашай дзяржавы ў рамках еўрапейскай палітыкі пасля.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com