/ Адлічаныя студэнты — за пашырэнне “чорнагу спісу” ЕС

/ Адлічаныя студэнты — за пашырэнне “чорнагу спісу” ЕС

Актывіст Уладзімір Кумец просіць Еўрапейскі Саюз унесці кіраўнікоў Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута ў спіс неўязных.


Зварот ён накіраваў 23 лютага вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.


Як паведаміў Уладзімір Кумец, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у лістападзе 2010 года, ён быў незаконна адлічаны з 5 курса Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута. Апеляцыі ў Міністэрства адукацыі і раённы суд не прынеслі вынікаў.


Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ён з’яўляўся кіраўніком штаба кандыдата Ўладзіміра Някляева па Ленінскаму раёну Мінска. Актывіст адзначыў, што яго адлічылі неўзабаве пасля арганізацыі сходу мясцовых жыхароў па вылучэнні Някляева на Ўсебеларускі сход. Адзнака 9 за экзамен па англійскай мове, пастаўленая і ў заліковую кніжку, ва ўніверсітэцкай ведамасці была зменена на 3.


“Больш за тое, на судовых пасяджэннях выявілася, што адміністрацыя сфальсіфікавала афіцыйную ведамасць яшчэ раз, паказваючы яе суду з адзнакай 9, як і было першапачаткова”, — зазначыў Уладзімір Кумец. Інстытут выступіў з іншым абгрунтаваннем адлічэння — перавышэнне пропускаў.


“Зважаючы на тое, што рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Абламейка ўключаны ў чорны спіс па падобных прычынах, я заклікаў Кэтрын Эштан падняць пытанне і дадаць туды і іншых адказных універсітэцкіх чыноўнікаў”, — сказаў Уладзімір Кумец.


Актывіст просіць разглядзець пытанне аб пашырэнні “чорнага спісу” з уключэннем прадстаўнікоў адміністрацыі МГЭІ. А менавіта генеральнага дырэктара інстытута Аляксандра Алпеева, рэктара Тамары Алпеевай і кіраўніка аддзела кадраў Алены Сталяровай. Яны, паводле словаў Уладзіміра Кумца, кіравалі працэсам адлічэння, падмянялі ведамасці і давалі хлуслівыя паказанні на судовым працэсе.


Уладзімір Кумец звяртаецца да іншых адлічаных па палітычных матывах студэнтаў з заклікам накіраваць такія ж звароты ў “інстанцыі Еўрасаюза”. “Людзі парушаюць закон і павінны панесці пакаранне”, — лічыць ён.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/