/ Адзіны кандыдат пераможа

/ Адзіны кандыдат пераможа

На прэзідэнцкіх выбарах шансы перамагчы заўсёды ёсць у тых, хто змагаецца за сваю краіну і інтарэсы народа, будуе свае дзеянні на прынцыпах маралі і прыстойнасці, а не на хлусні, крывадушнасці і цынізме.

Пра гэта заявіў палітык Аляксандр Казулін 2 лютага ў Мінску на пасяджэнні грамадскай ініцыятывы “Рада беларускай інтэлігенцыі”.

Паводле яго слоў, надышоў час, калі трэба ўсё і ўсіх назваць сваімі імёнамі, і найперш у апазіцыйным асяроддзі. “Неабходны жорсткі, ясны, праўдзівы, аб’ектыўны і канкрэтны аналіз сітуацыі. І хопіць быць добранькімі з усімі, калі Радзіма ў небяспецы”, — сказаў Казулін.

Паводле меркавання старшыні рады, педагога і кінарэжысёра Уладзіміра Коласа, калі на прэзідэнцкіх выбарах дэмакратычныя сілы аб’яднаюцца вакол найбольш перспектыўнага кандыдата, то паводле вынікаў экзіт-полаў ён зможа набраць больш за палову галасоў выбаршчыкаў. Колас перакананы, што галоўным з’яўляецца здольнасць і рашучасць народа і яго лідэраў абараніць свой выбар.

Як лічыць Уладзімір Колас, найбольш перспектыўны кандыдат павінен быць вызначаны ў выніку пагаднення лідэраў дэмакратычных сіл і рухаў. Пры гэтым інтэлігенцыя павінна выкарыстоўваць свой аўтарытэт падчас кансультацый з лідэрамі дэмсіл, дадаў акадэмік Аляксандр Вайтовіч.

Першы пасол Беларусі ў Германіі, дэпутат Вярхоўнага савета XI склікання, кандыдат філалагічных навук Пётр Садоўскі мяркуе, што рада павінна звярнуць увагу грамадства на амаральнасць цяперашняй сітуацыі і прыярытэт маральных каштоўнасцяў, а паэт Сяргей Законнікаў прапанаваў ініцыяваць агульнанацыянальную дыскусію па актуальных праблемах жыцця грамадства ў дэмакратычных друкаваных і электронных СМІ.

Удзельнікі пасяджэння вызначылі графік кансультацый з лідэрамі дэмакратычных партый і рухаў.

Паводле БелаПАН

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Апошні нумар

ад рэдактара
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
тыднёвы агляд
Палітыка
Повязь часоў

ЛІТБЕЛАРУСЬ

Відэа

maryjka's picture
Блог Марыйкі Мартысевіч "Нью Эйдж"
pulsha's picture
Блог Сяргея Пульшы
chvoin's picture
Блог Вольгі Хвоін "У трох соснах"
kiesnier's picture
Блог Генадзя Кеснера
chadyka's picture
Блог Аляксея Хадыкі

Аб'явы