/ Кава-арт

/ Кава-арт

У сталічнай кавярні «Амата кава» ўпершыню ў Беларусі праходзіць выстава карцін, напісаных эспрэса.

У экспазіцыі 10 работ, створаных на акварэльнай паперы з дапамогай натуральнай кавы ў тэхніцы «кава-арт». У асноўным на іх намаляваны гістарычныя славутасці Італіі, фантазіі на тэму карцін старых італьянскіх майстроў.

Як зазначыў на прэзентацыі экспазіцыі 12 мая мастак Андрэй Осіпаў, кававая палітра — ад светла-жоўтага да цёмна-карычневага — добра падыходзіць для стварэння эфекту даўніны. Акрамя таго, паколькі «Амата» з’яўляецца італьянскай кавай, «часцінка гэтай краіны» стварае ў кавярні патрэбную атмасферу. Паводле слоў Осіпава, наведвальнікі могуць не толькі паглядзець карціны, але панюхаць і нават паспрабаваць іх на смак.

Паводле слоў мастака, тэхніка стварэння мастацкіх твораў з дапамогай кавы з’явілася ў 1990-х гадах у Тайландзе і Індыі. Сёння ў гэтай тэхніцы працуюць тысячы мастакоў. Сюжэты іх твораў разнастайныя: аўтапартрэты, алюзіі на тэму палотнаў сусветных жывапісцаў, партрэты, пейзажы, нацюрморты, абстракцыі, а таксама замалёўкі, скетчы, віншавальныя паштоўкі. У Беларусі гэты кірунак толькі пачынае развівацца.

Выстава ў Мінску будзе працаваць да 14 чэрвеня. Усе, хто пажадае, таксама могуць набыць карціны ў тэхніцы «кава-арт». Аднак спецыялісты папярэджваюць, што гэтыя творы мастацтва захоўваюцца толькі некалькі гадоў.

Як паведаміла кіраўнік сеткай кавярняў «Амата кава» Марына Васкрасенская, у межах экспазіцыі кожны можа адкрыць для сябе яшчэ адзін від кававага мастацтва — «латэ-арт», або стварэнне малюнкаў на паверхні кавы.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com