/ Пераадоленне комплексу другаснасці

/ Пераадоленне комплексу другаснасці

У выдавецтве «Радыёла-плюс» выйшаў першы беларуска-славацкі размоўнік-даведнік з серыі «Беларускія ЕўраРазмоўнікі». З гэтай нагоды карэспандэнт «НЧ» Аляксей Хадыка гутарыць з пісьменнікам і выдаўцом, дырэктарам выдавецтва «Радыёла-плюс» Уладзімірам Сіўчыкавым.

— Пяць гадоў таму наш знаны перакладчык, педагог і паліглот Лявон Баршчэўскі прапанаваў выдавецтву ашаламляльны рукапіс — «ЕўраСлоўнік»! Гэтае выданне аказалася ўнікальным не толькі ў еўрапейскай, але сусветнай лінгвістычнай і выдавецкай практыцы — пад адной вокладкай на 704-х старонках былі сабраныя беларускія словы і выразы, а таксама іх эквіваленты на латыні і яшчэ на 26 сучасных (пераважна краін Еўрасаюза) мовах.

Крыху пазней Якуб Лапатка (таксама, дарэчы, гадаванец полацкай школы) даслаў з Хельсінкі рукапіс граматыкі фінскай мовы, напісанай па-беларуску. Гэта ламала пэўны стэрэатып — мы звыкліся навучацца замежным мовам праз мову-пасярэдніцу.

На сённяшні дзень у нас восем граматык. Называю ў парадку выхаду — гэта польская, лацінская, латышская, англійская, шведская, нідэрландская, славацкая, літоўская. Сярод аўтараў-складальнікаў (акрамя ўжо названага мною Лявона Баршчэўскага) Вінцук Вячорка, Юрась Жлутка, Андрэй Гуцаў, Алесь Жлутка, Вольга Цвірка, а таксама маладзейшыя — Марыля Васючэнка і Павал Рааго. Яшчэ чатыры — фінская, партугальская, нямецкая і ўкраінская — чакаюць свайго часу ў рэдакцыйным партфелі.

«Беларуска-славацкі размоўнік-даведнік», напісаны Паўлам Рааго ў суаўтарстве з ягоным калегам Алесем Гізуном, распачынае новую серыю «Беларускія ЕўраРазмоўнікі». Прызначаецца выданне найперш тым, хто выязджае ў Славакію ў камандзіроўку, на адпачынак, турыстам. Уключаны ў яго найбольш пашыраныя словы, выразы і фразы, згрупаваныя па тэматычных раздзелах. Раздзелы ўтрымліваюць тэматычныя слоўнічкі, а таксама практычныя парады, каментарыі і даведкі, якія нясуць карысныя звесткі і інфармацыю. Размоўнік-даведнік прапануе і практычную транскрыпцыю.



— Выданне, як прынята пісаць у каталожных картках, адрасуецца ўсім, хто цікавіцца славацкай мовай, гісторыяй і культурай?


— Я б толькі дадаў, што яно можа аказаць і псіхалагічную падтрымку: у складаны момант залез у кішэню — і атрымаў ад аўтараў карысную параду.

— У апошнія гады вы ўсё болей схіляецеся да слоўнікаў, даведнікаў, дапаможнікаў…

— Гэта адзін бок медаля. Сапраўды, мы, беларусы, пабагацелі і на слоўнікі — арфаграфічныя, тлумачальныя, іншамоўных слоў ды іншыя. Рады, што спрычыніцца да гэтага давялося і нашаму выдавецтву, і выдавецтву Зміцера Коласа, і многім іншым.

А з другога боку — пабачыла свет мая кніга прозы «Бювар». Прайшлі першыя прэзентацыі «Вяровіцы Алеся Камоцкага», на тытуле якой таксама стаіць наш лагатып.

— А ў чым тут адметнасць?

— Са скрыначкі «Вяровіцы», складзенай з вершаў Рыгора Барадуліна і фотаздымкаў Джона Кунстадтэра пры музычным аздабленні Аляксандра Віслаўскага, чытач, слухач і глядач можа выцягнуць не толькі кніжку, але і музычны кампакт-дыск.

Ну а выданне, якое мусіць сысці з друкарскага варштата літаральна днямі, апісваць сёння не буду. Заінтрыгую хіба што назвай — «Рыцары Пагоні і Арла».

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/