/ ВМ як журналіст, паэт і поп-зорка

/ ВМ як журналіст, паэт і поп-зорка

У музычным інтэрнэце нядаўна нарабіў шоскату рэклямны ролік гурта «Pananieba», дзе ў галоўнай ролі зьняўся адзін знакаміты чалавек. Не, ня зорка Галівуда Арнольд Шварцэнэґер, а наш…

Музычны крытык Вітаўт Мартыненка зарабіў свой аўтарытэт яшчэ ў 80-х, калі працаваў рок-аглядальнікам ды намесьнікам рэдактара ў моладзевай прэсе, пісаў і друкаваў у айчынных і замежных выданьнях мастацкія творы (проза, паэзія, літаратуразнаўства), адрэдагаваў і выдаў кірыліцай перакладзены на беларускую мову Пятром Татарыновічам раман нобелеўскага лаўрэата Генрыка Сянкевіча «Quo Vadis». Культавымі сталі Вітаўтавы з Анатолем Мяльґуем сумесныя музыказнаўчыя кнігі «Праз рок-прызму» (1989) і  «222 альбомы беларускага року» (2006). Апошняй маштабнай працай ВМ стаў аўтарскі парадаксальны том «Rock on-line» (2010), які выклікаў контравэрсыйныя рэнамэ крытыкаў: ад такога – «кніга стала падобнай на постмадэрнісцкі раман з жывымі характарамі пэрсанажаў, дзе суседнічаюць глыбокія культураляґічныя развагі, філязофскія сэнтэнцыі, ляґічныя практыкаваньні, а зь іншага боку – мацерныя выразы й гнюсныя інсінуацыі апанэнтаў, якія сталі характырнымі для інтэрнэт-форумаў, гэта жорсткае, часьцяком агіднае, але займальнае чытво, якое робіць кнігу ўнікальным дакумэнтам нашай парадаксальнай эпохі расчараваньняў і надзей» (часопіс «Верасень») да гэткага – «в своей новой книге "Rock on-line" Мартыненко окончательно сошёл с ума, ибо нельзя так любить Беларусь, как он» (калямузычны сайт «HitKiller»).

Ці варта дадаваць, што мноства рок-гуртоў ствараюць песьні на вершы В. Мартыненкі («P.L.A.N.», «Tesaŭrus», «NeuroDubel», «DeadMarsh»)? Здавалася, што ні ў чым новым ён ужо не праявіцца, аж не…

Напачатку лютага папулярны рэп-гурт «Pananieba» запрасіў яго на галоўную ролю ў сваім кліпе, Вітаўт даў згоду і праз пару дзён прачнуўся зоркай экрана: толькі на «YouTube» кліп спампавала паўтысячы чалавек. Вось што высьветліў з гэтай нагоды Кастусь Баешка на сайце «BelMusic.org»: «Як распавядае "supernova" экрана, ён ніколі ня возьмецца за драматычную ролю, хоць у школьных спэктаклях даводзілася сьмяшыць публіку, але ў кліпах пасьпеў засьвяціцца ("Ура!" гурта "Бонда", "Храмы падаюць" гурта "Рэй"), яны выдаваліся на DVD "Кліп-Марафон", 2008, мелі тэлератацыю…».

Мне асабіста Вітаўт распавёў, што запрашэньне на здымкі было ўсё ж нечаканым, але карысным, бо нездарма ж ён папрацаваў у свой юнацкі час і на кінастудыі, і на TV. Гурт «Pananieba» калісьці кардынальна зьмяніў стаўленьне папулярнага музычнага крытыка да стылю рэп, узьнікла творчая ўзаемапавага, таму адмаўляцца ад запрашэньня ніяк не выпадала, хоць гэта быў усяго толькі ролік на 12 сэкунд для шырокай рэклямы (TV, мэтро, музычныя сайты) плянаванай тады на 23 лютага прэзэнтацыі новага альбому «71» названага калектыва.

Вось што распавядае Вітаўт афіцыйнаму сайту арґанізатара канцэрта – лэйбла «БМАgroup»:

– Гэты досьвед паказаў мне надзвычайную ёмістасць працы РЭЖЫСЭРА КЛІПАЎ, які можа стварыць цуд аж ці не зь бервяна. Запомніце гэтыя імёны: кліпмэйкеры студыі «КапканFilm»  Андрэй Адамовіч (ідэя й сцэнар) ды Аляксандр Крупіна (рэжысэр і апэратар). Над гэтымі 12-цю сэкундамі мы працавалі некалькі гадзін, ды яшчэ безь мяне колькі, а мне ўдалося насьмяшыць нават самога сябе, бо ў хлопцаў быў прадуманы кожны кадр. Дый нейкім выпадковым жэстам у кадры я нават апэратара зьдзівіў, чым ганаруся.

І я ўдзячны ім, кліпмэйкерам, самім музыкам «Pananieba» (хоць яны мяне крытыкавалі за мой рэп-досьвед ва ўласнай песьні «Diss ад Please»), бо гэта цудоўна, калі разам з новымі зоркамі папярэднікі зноў і зноў вяртаюцца ў кантэкст сучаснай моды, дапамагаючы й сабе, і ім. Гэтак жа й сам Божанька загадаў: хто сябруе з зоркамі, той і сам зьзяе.

Дадамо, што паглядзець згаданы ролік можна тут

 

 

(Артыкул друкуецца ў арыгінальным варыянце)


Ігар САВОСЬЦЕНКА

 #
Афігіцельная рэч! Ну ты, Віцёк, даеш! Віншую з новым вопытам. Рэп я, у прынцыпе, недалюбліваю, але можа схадзіць 23 лютага на тое "Pananieba"? Я нешта забойнае чуў у сябра ў машыне, дык называў гэтае імя.
 
 #
>Ar Var: Безумоўна схадзі, бо ў гурта "Pananieba" два шыкоўныя альбомы, а яны ўжо ў сеціве новыя песьні выстаўляюць - такія эмацыйныя гукі! Калі такое не падтрымаць сваім удзелам, дык заўтра ўсе будзеце прымусова-бясплатна (за прафсаюзныя грошы) хадзіць на Афанасьеву, Абалян, Хлястова і прочых местных дармаедаў нацыянальнай культ-ганьбы.
 
 #
Базыль, а хіба ў арганізатараў канцэрту нейкія праблемы? Яны ж там нават дыскі кожнаму папярэдняму квітказамоўцу абяцаюць. Я ўжо думаў, што і не хопіць мне. Ранкам жа пайду ў шапік на плошчы Якуба Коласа і куплю квіток, бо такі гурт варта падтрымаць! Дый кошт 30-40 тыс. - гэта ж паўтары пачкі грэчкі. Я ж не галадаюшчый Паволж'я.
 
 #
Так трымаць! Сёньня бачыў у метро ролік! Мне ужо за 40, а зацікавіла! Паслухаў песьні хлапцоў і, мне здаецца, у гэтай плыні ёсьць будучыня. Калі жонка не будзе супраць - буду на мерапрыемстве.
 
 #
Зараз зьбіраюся на канцэрт "Мутнае вока", "Заняпад", "Крок" у той жа клюб "Re:Public", дык там і куплю самыя танныя квіткі. Ды яны й так недарагія - пачак грэчкі з рыла.
 
 #
Ну вось, 23 лютага ўжо не за гарамі, а тапелец так і не дачакаўся выратавальнага кола. Ці ўсё ж заўтра народ паваліць паглядзець на руйнаваньне талентаў? Зафіксуйце гэта ў сваёй сьвядомасьці, каб не задаваць нікому пытаньне: і чаму ж мне так не шанцуе. Божанька кожнаму надзяляе па заслугах.
 
 #
Дык весела ўсё прайшло! А які клёвы фотарэпартаж на "Будзьме выйшаў", шкада толькі без гуку http://budzma.org/news/prezentacyya-alboma-71-hurta-pananieba-fotarepart...
 
 #
Дык весела ўсё прайшло! А які клёвы фотарэпартаж на "Будзьме выйшаў", шкада толькі без гуку http://budzma.org/news/prezentacyya-alboma-71-hurta-pananieba-fotarepart...
 
 #
Рэха гэтага канцэрту чулася й на наступны дзень, калі ў клюбе "Re:Public" бітком сабралося фэнаў гурта "Разьбітае сэрца пацана" на прэзэнтацыю іх сінгла "Ч/Б" і гутарылі то там, то сям, "а чаго ж гэта я на "Pananieba" ўчора не прыйшоў". Дык вось хаця нарасхват куплялі новы дыск "РСП", але альбомаў "71" ад "Pananieba" таксама пайшло ўдвая болей, чым учора. А жыўцом жа прышпільней было паслухаць, бо такога рэпа яшчэ не было ў Беларусі. І, дарэчы, гэты кент, што тут на здымку, таксама ўвесь вечар падпісваў аўтографы на сваёй кнізе "Rock on-line", а часам і на "222 альбомах беларускага року". Цудоўную публіку выхаваў гурт "Разьбітае сэрца пацана", амаль як незабыўны ":Б:Н:". Во, а пра апошніх пачуў таксама, што і ў іх хутка новы канцэрт у сталіцы, дык мо трэці альбом гатовы ўжо.
 
 #
Ну всё, этот чувак пошёл в кинозвёзды: вчера я попал в клуб "Графити", где 8-й канал снимал передачу "Бульбокс", так и он там с полчаса говорил, книги свои показывал. Правда, неизвестно, что из того покажут, но было интересно. Там ещё какие-то аксакалы были, но я их не знаю: Геннадий Стариков с гитарой, Занемонец с ним.
 
 #
Ну всё, этот чувак пошёл в кинозвёзды: вчера я попал в клуб "Графити", где 8-й канал снимал передачу "Бульбокс", так и он там с полчаса говорил, книги свои показывал. Правда, неизвестно, что из того покажут, но было интересно. Там ещё какие-то аксакалы были, но я их не знаю: Геннадий Стариков с гитарой, Занемонец с ним.
 
 #
Ну всё, этот чувак пошёл в кинозвёзды: вчера я попал в клуб "Графити", где 8-й канал снимал передачу "Бульбокс", так и он там с полчаса говорил, книги свои показывал. Правда, неизвестно, что из того покажут, но было интересно. Там ещё какие-то аксакалы были, но я их не знаю: Геннадий Стариков с гитарой, Занемонец с ним.
 
 #
Этот парень вообще в телезвёзды пошёл: вчера я был в клубе "Графити", где 8-й канал снимал передачу "Бульбокс", так и там он с полчаса зажигал. А ещё были Геннадий Стариков с гитарой, Сергей Занемонец. Говорили о начале рок-движения в Беларуси.
 
 #
Гутарка з аўтарам кнігі "Rock on-line" ды інш. Вітаўтам Мартыненкам будзе сёньня (27.03.12) на 8-м тэлеканале ў праграме "Бульбокс" (23.25). Паўтор 30.03.12.
 
 #
Гутарка з аўтарам кнігі "Rock on-line" ды інш. Вітаўтам Мартыненкам будзе сёньня (27.03.12) на 8-м тэлеканале ў праграме "Бульбокс" (23.25). Паўтор 30.03.12.
 
 #
Памылка. Паўтор перадачы "Бульбокс" з Мартыненкам не 30-га, а 29-га ў 23.05. Учора было строма!
 
 #
Ды вось ён, той "Бульбокс" http://vimeo.com/39188206
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/