/ Ад Яраша і Аксаны з любоўю!

/ Ад Яраша і Аксаны з любоўю!

Ужо чацвёрты сезон паэтычны тэатр «Арт.С» (art-s.by) запрашае на свае вечарыны ўсіх прыхільнікаў нацыянальнай культуры. «Фірмовыя» літаратурна-музычныя імпрэзы тэатра адбываюцца пры поўным аншлагу ў сталічнай бібліятэцы імя Цёткі.

Не выключэннем стала і нядаўняя сустрэча аматараў беларускай музыкі і літаратуры, якая была прымеркавана да выхаду ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» дзіцячай «Незвычайнай энцыклапедыі беларускіх народных інструментаў». Гасцямі яе сталі аўтары кнігі — муж і жонка Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан.

Тэма выдання аўтарамі выбрана невыпадкова: Яраш Малішэўскі — калекцыянер старажытных беларускіх інструментаў, гісторык і фолк-выканаўца, вядомы слухачам па ўдзелу ў гуртах «Pete Paff» і «P.L.A.N.». Муза Яраша — жонка і, па сумяшчальніцтву, суаўтар «Незвычайнай энцыклапедыі...» Аксана Спрынчан — знаная паэтка і аўтар шматлікіх зборнікаў, якія прынеслі ёй вядомасць у айчыннай літаратуры.

Плод іх сумесных творчых намаганняў — «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» — з’яўляецца, па сутнасці, першым у краіне сістэматызаваным выданнем для дзяцей, у якім у паэтычна-казачным ключы распавядаецца пра шматлікія народныя музычныя інструменты: ад жалейкі да леры, ад цымбалаў да дуды з басэтляй... Прытым аўтары прыводзяць не толькі фактычныя дадзеныя, але і паэтызаваныя легенды пра ўзнікненне таго ці іншага інструмента. Каляровым дадаткам да звестак і паэтычных легенд Я. Малішэўскага і А. Спрынчан з’яўляюцца ілюстрацыі да «Энцыклапедыі...», якія таленавіта стварыла Вераніка Шніп.



Дарэчы, Вераніка прадэманстравала яшчэ адзін свой талент — музыканта, калі выступіла перад наведвальнікамі прэзентацыі ў складзе рок-гурта «SCALES». Дачку Вераніку падтрымалі і бацькі юнай мастачкі — паэтычны дуэт Віктара Шніпа і Людмілы Рублеўскай. Жывыя класікі сучаснай беларускай паэзіі парадавалі слухачоў цудоўнымі паэтычнымі радкамі, якія яны ў розныя часы прысвяцілі вечнай музычнай тэме. Гэта тэма па-свойму хвалюе і айчынных казачнікаў: прадстаўніца «казачнага цэха» айчыннай літаратуры Алена Масла прысвяціла свой твор цудам, якія творыць Музыка.

Расповед пра ідэю і працэс стварэння «Незвычайнай энцыклапедыі беларускіх народных інструментаў» аўтары выдання пабудавалі ў форме сямейнага дыялогу, калі Яраш і Аксана дапаўнялі сваімі думкамі і ўспамінамі чытанне паэтам Зміцерам Арцюхом асобных артыкулаў «Незвычайнай энцыклапедыі...». Галоўнымі дзеючымі «асобамі» вечарыны сталі ўсё ж беларускія народныя інструменты, якія ў выкананні свайго ўладальніка — Яраша Малішэўскага — прагучалі ў гэты вечар. Слухачы бурнымі воплескамі сустракалі і простыя народныя найгрышы на жалейцы, парных дудках, і лірніцкія балады, кшталту старажытнай «Рыцара Байды», якую так пранікнёна выканаў Я. Малішэўскі.

Многія ўдзельнікі прэзентацыі гэтага выдання (у тым ліку аўтар гэтых радкоў і яго пастаянны vis-а-vis, музычны крытык В. Мартыненка) адзначалі арганічную сувязь «Незвычайнай энцыклапедыі беларускіх народных інструментаў» і толькі што выдадзенага З. Сідаровічам, Т. Матафонавай і іх дзецьмі Адсём і Тамашом «Дзіцячага альбому». Абодва гэтыя выданні — кнігу і дыск — можна выкарыстоўваць у якасці рэпертуарных і метадалагічных дапаможнікаў на ўроках спеваў ці ў працэсе хатняй музычнай адукацыі ў беларускамоўных сем’ях.

Як пацвярджэнне гэтых слоў, на прэзентацыі прагучалі некалькі твораў з «Дзіцячага альбома» з выкарыстаннем дуды і скрыпкі, пра якія так цікава распавядаецца ў «Незвычайнай энцыклапедыі беларускіх народных інструментаў». Асабліва шчыра слухачамі была прынята адна з песень «Дзіцячага альбому» — полька-прыпеўка «Рыба з ракам», якая так хораша прагучала ў перакладзе для звонкіх галасоў Адася і Тамаша.



Музычную эстафету праекта «Дзіцячы альбом» падхапілі больш сталыя артысты — удзельнікі літаратурна-музычнага гурта «Жаба ў каляіне». Гэта музычная суполка ў складзе вядомага ў паэтычных колах Мюра Фарыдовіча і гітарыста Максіма Іўкіна прапанавалі слухачам кароткія музычныя спектаклі паводле твораў класікаў айчыннай паэзіі. Сюрпрызам ад «Жабы ў каляіне» стала феерычна-музычнае прачытанне артыкула з «Незвычайнай энцыклапедыі...» «Цымбалы», у якім бліскуча выканала партыю гэтага інструмента Надзея Каракулька.

Безумоўна, «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» будзе мець поспех у чытачоў розных узростаў. Выданне паслужыць мэце музычнага выхавання нашых дзетак. Але каб яго мэты былі дасягнуты больш вынікова, патрэбна, каб «Незвычайная энцыклапедыя...» была дапоўнена не толькі змястоўна, але і мела аўдыё- і відэа-дадатак у выглядзе DVD-дыску з запісамі гучання інструментаў, пра якія ідзе размова ў кнізе. Зрэшты, па словах аўтараў, выданне будзе мець працяг. А значыць, ёсць надзея, што нашы заўвагі будуць улічаны ў новых тамах гэтага карыснага даведніка.
 

 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/