/ «Дай Дарогу!» у Брэсце

/ «Дай Дарогу!» у Брэсце

26 лютага ў Брэсце панк-рокавы гурт «Дай Дарогу!» сабраў поўную залу прыхільнікаў. Пасля доўгага перапынку ў выступах каманды каля чатырох соцень яе фанаў прыйшлі ў клуб «Zio Pepe».

Музыкі адыгралі дзве гадзіны і стварылі берасцейцам сапраўднае свята. «Дай Дарогу!» ездзіць з канцэртамі па Беларусі і краінах СНД, выступае на фестывалях па страйк-болу, байк-злётах, у тым ліку і на папулярным «Гоблін-шоу» на Украіне.

З іншым праектам, клубнай электроннай музыкай «4KUBA», удзельнікам якога з’яўляецца Юра, гурт ездзіць па Еўропе. Дарэчы, у кастрычніку 2009 года «4KUBA» адыгралі ў Мінску на адной пляцоўцы з «The Prodigy».

Але ў родным Брэсце нешта, як кажуць, не склалася. Два гады гурту не давалі афіцыйнага дазволу выступаць. Гарвыканкамам быў раптоўна адменены і дабрачынны канцэрт, запланаваны на 1 снежня 2009 года, сродкі ад якога павінны былі быць пералічаны ў дапамогу дзецям-інвалідам.

Ад адмены канцэрту страцілі толькі дзеці: «Мы хацелі, — расказвае лідэр гурта Юра Стыльскі, — выступіць з акустычным канцэртам, падрыхтавалі лёгкую праграму з гітарамі, бубнамі і флейтай. Гэта не скрадзеныя недзе грошы, а заробленыя творчасцю. Людзі прыходзяць на канцэрт і такім чынам самі выказваюць жаданне аддаць гэтыя грошы на дабрачыннасць. А мы пры гэтым з’яўляемся так званым «пераходнікам». І прыйшло б многа народу».


Лідэр гурта лічыць, што гарвыканкам у свой час згубіў з імі кантакт: «Калі ў нас ёсць рупар, калі мы можам данесці нешта да моладзі, дык чаму б не знайсці агульнай мовы?» Тое, што гурт унесены мясцовымі чыноўнікамі ў нейкі чорны спіс, ён тлумачыць іх даўнім выступам у Брэсце, калі на канцэрце гучалі нефарматныя песні. Але, як распавядае Юра, тады яны павінны былі так зрабіць. Пасля гэтага ў адносінах да іх на пустым месцы працягвалася стварэнне стэрэатыпу сацыяльна-небяспечных людзей.

Стыль тэкстаў «Дай Дарогу!» Юра акрэслівае як бытавы: «Мы выбралі спяваць пра жыццё». Па рэакцыі фанатаў, узрост якіх ад 14 да 30, відавочна, што гэты выбар знаходзіць водгук — прысутныя ведаюць і спяваюць усе песні разам з музыкамі.

Творчасць гурта даступная для слухачоў, іх музыка выкладзена на сайце ў інтэрнэце для бясплатнага карыстання. Некаторыя трэкі можна паслухаць у двух варыянтах: акустычным і больш цяжкім, а таксама паглядзець. На многія песні намаганнямі дырэктара гурта Уладзіміра Йодава знятыя відэакліпы, тры з якіх — «Дзень-ноч», «Тома» і «Самародак» — паказваюць па расійскаму музычнаму тэлеканалу «А1», відэакліп «Тома» з’явіўся на «MTV Беларусь» і нядаўна трапіў на ўкраінскі «Enter TV».

Пры гэтых поспехах гурта зоркавай хваробы ва ўдзельнікаў «Дай Дарогу!» ані граму. Сакрэт можа быць і ў тым, што калі б ім і хацелася раўняцца на некага, дык гэта на лідэра «Nirvana»: «Спяваць, як Курт Кабэйн, мець такі ж імідж, быць сваім пацаном у дошку і так усіх «парваць», — гаворыць Юра. — Але я не ведаю, колькі гадоў павінна прайсці, каб з’явіўся калі-небудзь нехта, падобны да Курта».
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com