Культура
Зміцер Колас: «Беларуская мова — для добрых спраў» 03/09/2010 - 08:27 Аляксей Хадыка

На пытанне, колькі ж выдадзена ім агулам кніг, перакладчык і выдавец Зміцер Колас дае адказ з цяжкасцю — каля дзвюх соцень. Прынамсі, за апошнія няпоўныя 5 гадоў дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка — 100. А раней быў выдавецкі аддзел Беларускага Гуманітарнага культурна-адукацыйнага цэнтра (ліцэя) і кароткі час супрацоўніцтва з выдавецтвам «Энцыклапедыкс». Пра тое, з чаго пачынаўся лёс перакладчыка і як выдаюцца беларускія кнігі, Аляксей Хадыка гутарыць са Зміцерам Коласам.

Чытаць далей »

/ Культура

/ Вяртанне мастака

Прайшло каля 10 гадоў ад таго часу, як сям’я мастакоў Наталлі Залознай і Ігара Цішына пасялілася ў Бельгіі. Беларускае культурнае прадстаўніцтва на Захадзе — так можна сказаць пра іх, бо яны не толькі па-ранейшаму дэкларуюць сваю сувязь і прыналежнасць да радзімы, але імкнуцца рэпрэзентаваць яе на буйных міжнародных форумах.Чытаць далей »

/ Хрысціянскае кіно ў Беларусі

Міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» — з’ява адметная як у кінематаграфічным, так і ў рэлігійным жыцці Беларусі. На гэты раз яго адкрыццё адбудзецца ў Мінску 7 верасня, дэманстрацыя ж асноўнай часткі конкурснай праграмы ўжо традыцыйна пройдзе на Глыбоччыне з 8 па 11 верасня. Пра асаблівасці сёлетняга кінафоруму з яго нязменны прэзідэнтам, рэжысёрам дакументальнага кіно Юрыем Гарулёвым размаўляў Алесь Лапо.
Чытаць далей »

/ ХТО ЎСЕ ТЫЯ ЛЮДЗІ? “Аксамітавы сезон”. Прадмова да фэсту

“Хто ўсе гэтыя гурты і чаму мы іх не ведаем?” Такая рэакцыя звычайна бывае ў чытачоў, што сутыкнуліся з інтэрнэт- і папяровымі афішамі фестываляў так званай “іншай” музыкі. Скептыкі наракаюць нават не на якасць музыкі (яны яе звычайна і не чулі), а на колькасць гэтых гуртоў: “Адкуль яны ўсе павылазілі?” Дастаецца і ні ў чым не вінаватай моладзі: “Слухалі б лепш класіку!”.Чытаць далей »

/ «Зямля пад белымі крыламі» ў музеях краіны

3 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адчыняецца маштабная выстава – “Зямля пад белымі крыламі” – цягам дзейнасці якой па 15 снежня для паказу лепшых твораў беларускага выяўленчага і ўжытковага мастацтва будуць задзейнічаны ўсе вольныя ад пастаяннай экспазіцыі памяшканні вядучай музейнай установы.
Чытаць далей »

/ У абдымках стыхій музыкі і агню

Лідэр гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі з’яўляецца не толькі музыкантам, але і па сумяшчальніцтву прадзюсерам некалькіх музычных імпрэзаў. Напрыклад, Дударскага і Каляднага фэстаў. Як вопытны арганізатар нацыянальных музычных праграм Зміцер разумее: каб слухачы пастаянна станавіліся актыўнымі ўдзельнікамі беларускага фестывальнага руху, патрэбна, каб кожны фэст нёс своеасаблівы пасыл да яго наведвальнікаў. Мо таму ўпершыню Зміцер са сваімі аднадумцамі высунуў ідэю перанесці такую музычную дзею, як фэст сярэднявечнай культуры, са сталіцы ў правінцыю.Чытаць далей »

/ Краявід з чужымі хвоямі: пуцявінамі Ларысы Геніюш

У 2010 годзе мы святкуем вялікі юбілей паэткі Ларысы Геніюш. Памяць адной з распачынальніц нацыянальнага адраджэння, сумлення і шматбольнага сэрца нацыі сёлета ўшаноўваецца прыхільнікамі незалежнай Беларусі па ўсім свеце. Напярэдадні ж дня нараджэння Геніюш своеасаблівае духоўнае пабрацімства з’яднала два гарадкі Еўропы — чэшскі Вімперк і беларускую Зэльву.Чытаць далей »

/ Партрэт мастака

Пра выбітнага заходнебеларускага мастака Зміцера Крачкоўскага (1910–1991) вядома да крыўднага мала. Імя гэта грунтоўна забытае, ці, дакладней, пакуль не спазнанае. Толькі апошнім часам, дзякуючы спрыянню супрацоўнікаў Маладзечанскага ЗАГСА, стала вядома дакладная дата смерці майстра — 2 мая 1991 года. Не мелася на руках у даследчыкаў гісторыі беларускай культуры і хаця б больш-менш якасных фотаздымкаў мастака.
Чытаць далей »

/ Подых «Навальніцы»

27–28 жніўня ў рамках другога міжнароднага фестывалю феерверкаў «Навальніца» ў спартыўным комплексе «Лагойск» пад Мінскам гледачоў чакае незабыўнае піратэхнічнае шоу ад найлепшых каманд Еўропы і маштабныя канцэрты, хэдлайнерамі якіх стануць рок-гурты «Бі–2» і «Акварыум».
Чытаць далей »

/ Уцёкі з Рымскай імперыі

Фільм «Цэнтурыён» (Вялікабрытанія, 2010, 97 хвілін) — гістарычны баявік з жорсткімі сцэнамі ад рэжысёра Ніла Маршала — я б ацаніў амаль на дзве зорачкі. Так сабе.

117-ы год нашай эры. Цэнтурыён Квінтус Дыяс — адзіны ацалелы пасля налёту піктаў на памежны рымскі фарпост. Разам з непераможным Дзевятым лёгіёнам герой адпраўляецца ў брытанскія лясы, каб знішчыць кіраўніка бунтаўнікоў Гарлакона. Але хітрыя пікты рыхтуюць рымскім акупантам пастку…
Чытаць далей »

/ Гучная кода раўбіцкай рок-сімфоініі

Паведамленне пра тое, што Амбасада ЗША ў Беларусі адмаўляецца ад сваёй рэзідэнцыі ў Раўбічах, выклікала хвалю расчаравання сярод аматараў айчыннай рок-музыкі. Справа ў тым, што лёс вядомага музычнага фэста “Амбасовішча”, які праводзіўся на яе тэрыторыі ўжо пяць разоў, у гэтым годзе апынуўся пад пагрозай.
Чытаць далей »

Відэа

Аб'явы