№28 (204) 23 ліпеня 2010
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Каму стала горш ад прызыву?
З прымусовым прызывам у войска актывістаў беларускай апазіцыі ў Міністэрства абароны адны непрыемнасці. І справа тут не ў тым, што іхнія паплечнікі рэгулярна робяць акцыі пратэста пад будынкамі міністэрства. Нават не ў міжнароднай рэакцыі на іх прызыў. На акцыі і заявы ўсялякіх еўрапейскіх ведамстваў хай адказвае міліцыя і Мінісэрства замежных спраў. Небяспечным з'яўляецца сама грамадская ўвага да трох маладзёнаў.
/ Савет да любоў?
Пры Адміністрацыі прэзідэнта створаны грамадска-кансультатыўны савет з удзелам прадстаўнікоў недзяржаўных грамадскіх аб’яднанняў, незалежных прафсаюзаў ды прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партыяў. Згодна паведамленню прэс-службы прэзідэнта, асноўная мэта стварэння грамадска-кансультатыўнага савета — абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця дзяржавы і грамадства, выпрацоўка прапаноў па больш актыўным уцягванні Рэспублікі Беларусь у агульнасусветныя працэсы, удасканальванні кірункаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны.Чытаць далей »
/ Яшчэ раз пра брэнды
Зноў скандал у шляхетным сямействе. Зноў беларускія апазіцыянеры нешта не падзялілі. А канкрэтней — не падзялілі брэнд. І калі мы прызвычаіліся да таго, што сварыцца паміж сабою найперш "дарослая" апазіцыя, то зараз сварка пайшла ў моладзевай арганізацыі.
28 лістапада ў адным з гатэляў Мінска прайшоў устаноўчы сход руху "Маладая Беларусь". На ім прысутнічалі 53 дэлегаты з Мінска, Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей Беларусі.
Чытаць далей »
/ Свінская хвароба як фактар эканомікі
"Ніякага свінога грыпу няма. Наколькі я ведаю, захварэўшых на пнеўманию ў нас сёння значна меней, чым у мінулым годзе. Такая ж сітуацыя ў Украіне. Гэта звычайная правакацыя фармацэўтычных кампаній. Гэта іх замашкі і жаданне зарабіць на чужой бядзе"
Аляксандр Лукашэнка, аэрапорт "Барыспаль", Украіна, 4 лістапада
Што ж, няма, дык няма. Але нават калі яго няма, яго след было выдумаць. І невядома чаму усе высокапастаўленыя чыноўнікі заклікаюць не сеяць паніку, — наадварот, трэба яе сеяць!Чытаць далей »
/ Выбары, выбары...
Надоечы сустракаўся я са сваім сябрам, супрацоўнікам польскага Інстытуту краін Усходняй Еўропы Камілем, які раз на год прыязджае ў Беларусь "праманіторыць" тутэйшую сітуацыю. Аказваецца, цікавыя атрымліваюцца рэчы! Ён паведаміў мне, што некаторыя беларускія палітыкі і эксперты, размаўляючы з ім наконт нарады Лукашэнкі і Ярмошынай з нагоды даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў, сур’ёзна казалі пра тое, што, нібыта, Лукашэнка сыдзе.
Чытаць далей »
/ Язык мой — вораг мой
"Іншым часам лепш жуваць, чым размаўляць", — гэтая рэкламная прыказка цалкам падыходзіць пад тое, што казаў Аляксандр Лукашэнка на прэсавай канферэнцыі расійскім журналістам, якая адбылася 2 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Нягледзячы на тое, што беларускі прэзідэнт спрабаваў нівеляваць нейкія пытанні, мы зразумелі: галоўны вораг Беларусі — Пуцін.
Чытаць далей »
/ Мір, праца, май?
Першае траўня традыцыйна адзначаецца ў Беларусі, як свята працы. Нагадаем, што свята працы было заснавана ўказам прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 года.
Але што такое свята працы? Раней, у савецкія часы, казалі пра знакаміты дэвіз: "Мір, праца, май". Ад гэтага і будзем танчыць.
Чытаць далей »
/ Пашкадуйце Колю!
Шкада, вельмі шкада хлопчыка Колю, якога высокапасаджаны бацька цягае з сабой на розныя саміты. І адначасова ўзгадваецца, якое ж шчаслівае ў мяне было дзяцінства! Зразумела, у параўнанні з Коліным.
Чытаць далей »
/ Хамства як норма жыцця
Здаецца, што нашыя чыноўнікі ад улады не разумеюць таго, што яны павінны быць прыкладам для народу. Замест гэтага яны лічаць сябе ўдзельнымі князькамі, якім усё дазволена. Самае жудаснае, лічаць, што ўсё дазволена ў маральным плане.
Год таму спадар Чаргінец выставіў журналісту Аляксандру Тамковічу зыск аб абароне гонару і годнасці за артыкул "Генерал-сенатар Чаргінец" у памеры 50 мільёнаў рублёў. Зыск быў вельмі спрэчны, але Чаргінец яго выіграў. Праўда, хоць суму зыска знізіў да мільёна.
Чытаць далей »
/ Усё таямніцы, усё сакрэты
Ёсць такі добры анекдот з перабудоўчых часоў.
Сабраліся "браткі", забілі стрэлку для разборак. Прыехалі, усе на джыпарах, усе з валынамі, пачалі базары церці. І тут з-за кута вылятае міліцэйскі УАЗік, з яго вылятае міліцыянт з аўтаматам і крычыць:
— Усім стаяць! Што тут адбываецца?
Браткі пераглядаюцца паміж сабой, скідваюцца, кладуць на лапу міліцыянту і кажуць:
— Ты нічога не бачыў, і ўвогуле, цябе тут не было.
Міліцыянт крочыць назад да машыны, і пералічваючы купюры, балбоча сябе ў нос:Чытаць далей »

![[feed]](http://novychas.org/misc/feed.png)















