/ Дзе ўзяць значак "Я адкажу табе па-беларуску?"

/ Дзе ўзяць значак "Я адкажу табе па-беларуску?"

Я вярталася з Залесся, дзе гасцявала ў журналісткі Дар'і Ліс. Села на цягнік "Вільня — Магілёў",  перапоўнены, як гэта заўжды бывае ў пятніцу вечарам. Яго галоўныя пасажыркі — знакамітыя кантрабандысткі, вядомыя пад кодавай назвай "ашмянскія цёткі", паспелі пакінуць цягнік да таго, як я туды села. І таму побач са мной былі маладыя людзі розных нацыяў, якія ехалі з Еўропы ў Беларусь. 

 

Справа ад мяне ў агульным вагоне цягам дзвюх гадзінаў, за якія "віленскі" адольвае адлегласьць ад Паўночных Афінаў да сучаснай сталіцы РБ, пераседзела два хлопцы. Першы з іх выйшаў у Маладэчна, і на яго месца тут жа сеў другі — таго ж узросту, з падобнай экіпіроўкай: нэтбук, айпод, смартфон. Расклаўшы ўсё гэта на каленях, ён паглыбіўся ў інфармацыю, не заўважаючы нікога навокал.

З абодвума хлопцамі ў мяне адбыліся абсалютна падобныя эпізоды.  Сядаючы-ўстаючы ў плацкартным купэ, мы абмяняліся звычайнымі ў такіх выпадках фразамі: "Ой, извините, можно я пройду, — Да, пожалуйста... Не могли бы вы встать, там снизу моя сумка, — Да, конечно", — і так далей. А падчас паездкі хлопцы тэлефанавалі камусьці ці ім хтосьці тэлефанаваў — і ў гэтых размовах яны былі беларускамоўнымі!

Сярод людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай у штодзённым ужытку, ёсць тыя, якія гавораць па-беларуску ў любой сітуацыі. А ёсць тыя, хто ўжывае мову толькі падчас камунікацыі з іншымі беларускамоўнымі людзьмі. У кампаніі, у сям'і, на працы — з тымі, пра каго ён дакладна ведае: яму адкажуць бяз лішніх пытанняў.

У іншых сітуацыях яны аддаюць перавагу мове большасці. Па розных прычынах. Многія лічаць ненатуральным, калі людзі гавораць на розных мовах, хоць у іх ёсьць адна агульная. Іншыя — як я, напрыклад, — прыйшоўшы ў краму па булачку, хочуць атрымаць у краме булачку, а не меркаванне прадавачкі аб моўнай сітуацыі ў краіне (незалежна ад таго, ухвальна ці асуджальна гэтая прадавачка паставіцца да тваёй моўнай пазіцыі).  Многія ўпэўненыя, што не будуць размаўляць публічна да пары, пакуль іх мова не палепшыцца, пазбавіцца памылак (але паколькі практыкі так і няма, — усё застаецца на сваіх месцах).

Людзі нібы саромеюцца гаварыць па-беларуску публічна. Гэта лічыцца прыватнай справай. Толькі са з'яўленнем мабільнай сувязі стала заўважна, што ў краіне назіраецца падпольная беларусізацыя.

Добра  быць Лявонам Вольскім. Людзі, з якімі ты дачыняешся штодня, і так усё пра цябе ведаюць —  нікому нічога не трэба тлумачыць.

А як быць простым менчукам, віцьбічам, берасцейцам? У вялікім горадзе патэнцыйна беларускамоўныя асобы не пазнаюць сваіх.

Я даўно мару: вось бы абазначыць усіх панэтцыйна беларускамоўных у краіне (ў)моўным знакам. Тады камунікаваць на вуліцы  было б прасцей.

У інтэрнэце вядзеш блог па-беларуску — знак. Напісаў імя ў сацыяльнай сетцы беларускай лацінкай — знак. Пара пераносіць гэтую энэргію ў рэал.

Некаторыя, прачытаўшы маю прапанову, згадаюць колішнія значкі "Гавары са мной па-беларуску". Яны так не сталіся папулярнымі. Калі казаць пра маю ідэю, то такія значкі маюць супрацьлеглае значэнне. 

Значак  "Гавары са мной па-беларуску" мае загадны тон. Гэты значак ад мяне чагосьці патрабуе, а значыць — напружвае. Асабіста ў мяне жаданне размаўляць з людзьмі, што носяць такія значкі, адпадае ўвогуле.

Знак, якім бы пазначалі сябе людзі для вызвалення беларускай мовы з моўчы, меў бы супрацьлеглае значэнне:

"Я АДКАЖУ ВАМ ПА-БЕЛАРУСКУ, КАЛІ ВЫ ЗВЕРНЕЦЕСЯ ДА МЯНЕ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ". 

На самім знаку нічога такога не павінна быць напісана. Гэта — яго значэнне, пра якое людзі дамаўляюцца ў рамках грамадзкай кампаніі.  Сам знак мусіць мець характар лагатыпа, які можна было б змясціць на які металічны гузік і прычапіць да вопраткі — на манер карпаратыўнага сімвала. Або надрукаваць на майцы ці адбіць на пярсцёнку. Змясціць на старонку сайту або ў інтэрфейс блогу. На ўваходзе ў краму або офіс. На капот машыны.   Такое сабе масонства-лайт.

Мне здаецца, гэта істотна палепшыла б сітуацыю з беларускай мовай у публічнай сферы.

Цікава, якім візуальна можа быць значак, але асабіста мне няважна, што ўвасобіць ідэю. Літара? (Ў? М? Б?) Кветка (Валошка? Рамонак? Лілея?)  Жывёла (Бусел?  Зубр? Вожык?) Галоўнае, каб знак быў простым, прывабным, меў сучасны дызайн і спараджаў у свядомасці людзей апісанае вышэй значэнне.

І яшчэ важна, каб распрацоўка лагатыпу і выбар гэтага знаку не выліліся ў сеціўную вайну — любімую забаву беларусаў. Дагэтуль не магу забыцца, як напярэдадні выбараў–2006 грамадскія актывісты, замест таго, каб займацца дзейснымі справамі, з пенай у рота спрачаліся, якога колеру будзе беларускай каляровая рэвалюцыя — белага або сіняга? У выніку самым папулярным лагатыпам "белай рэвалюцыі" стаў... знак "сінія валошкі забароненыя"! Такога — вельмі не хацелася б.

І яшчэ не хацелася б, каб інфармаванне людзей пра грамадскую кампанію падмянялі агітацыяй ды навязваннем. Зноў ж, згадваецца 2006 і знаёмая, якую мы сустрэлі, спускаючыся ў метро на Кастрычніцкай плошчы. Яна пагразіла нам пальцам і сказала: "Аяяй. Я стаю тут і назіраю, каб нашы не сыходзілі".  Калі ты патэнцыйна беларускамоўны, але такі значак палічыш глупствам — калі ласка. Тваё права.

І трэцяя рэч, якой не хацелася б, — палітызацыі кампаніі, дастаўлення да яе нейкіх сакральных сэнсаў.  Ну і самае страшнае — гэта калі за ідэю возьмецца наша феерычная дзяржава. Функцыя знаку павінна быць чыста камунікатыўнай. Яго мэта — спрасціць стасаванне дзвюхмоўных людзей у транспарце, кавярнях, крамах. 

Такі знак пакліканы не навярнуць у беларускую мову рускамоўных грамадзян Беларусі, а перавесці ў актыўны стан ужо накопленую пасіўную энергію.

Было б файна, калі б такую кампанію распачала, напрыклад, "Будзьма!". Дару ідэю любому, у каго хопіць сілаў і крэатыўнасці ажыццявіць яе.
 

 

 #
Цікавая ідэя. Я б апрануў такі значок. Адзінае, што я дадаў бы абавязкова яшчэ адно значэнне: "Са мной можна размаўляць па-беларуску з памылкамі і русізмамі". Бо шмат хто спярша саромяецца. А вось калі зразумее, што я не моўны перфекцыяніст, то ахвотна выкарыстоўвае як мінімум беларускія словы і звароты.
 
 #
Вельмі слушная ідэя :-) Цалкам палтрымліваю! Для значка прапаноўваю літару у нескладовае Ў - як літару, якая маецца толькі ў беларускім алфавіце і вядома кожнаму жыхару нашай краіны :) і гэта можа быць не толькі значок. Мне, напрыклад, было б прыемна насіць гэты лагаціп у якасьці флікера :) дзякуй, Марыйка, за цікавы артыкул.
 
 #
Я б таксама такі значок нацапіў, хоць і не магу свабодна на беларускай мове размаўляць. Але хацеў бы, але для гэтага, як правільна сказала аўтарка, трэба мець магчымасць практыкавацца у рэальным жыцці. У кагосьці ёсць такая, а вось у мене практычна цалкам няма, а з такімі значкамі магла б з'явіцца)
 
 #
Дзякуй, Марыйка, падпісваюся пад кожным словам! Дарэчы, нешта такое ўжо пачала рабіць "Адліга", прынамсі дызайн падобныя яны распрацоўваюць і робяць выявы на цішотках і нататніках. Я б начапіла:)
 
 #
Ідэя нядрэнная. Яе даволі проста здейсніць праз групу якой небудзь з сацыяльных сетак, сабраць нейкую колькасць жадаючых ды замовіць наклад значкоў, а далей па попыту. Аўтарка ідэі можа сама заняцца гэтым ці даць згоду (каб некалькі чалавек паасобку самдзейнасцю не займаліся)і я магу падняць пытанне. Што тычыцца знака то канешне Ў, гэта дасціпна, а галоўнае мэтанакіравана па тэме значку. І надпіс канешне павінны быць кароткі каб лёгка чытаўся і меў зразумелы сэнс. Прапаную толькі замест "Я адкажу табе па-беларуску" зрабіць "Я адкажу табе на нашай мове" каб звярнуць увагу на тое што беларуская родная для ўсіх а не толькі для ўладальніка значка. Спадзяюся што Марыйка чытае каменты.
 
 #
Vel'mi dobraya ideya. Ya b abavayzkova nasila taki znachok.
 
 #
Ідэя сапраўды файная. Не люблю насіць значыкі і не нашу, але гэты напэўна начапіў бы.
 
 #
Вельмi добрая iдэя. Я толькi за. Дык давайце яе зьдзяйсьняць. Трэба пачынаць ужо зараз, пакуль iдэя новая, пакуль ёсьць энтузiязм. Прапаную пачаць са стварэньня суполкi ў сацыяльная сетцы
 
 #
I think this is one of the most important information for me. And i am glad reading your article. But should remark on few general things, The website style is perfect, the articles is really nice
 
 #
Most powerful&cost effective SEO service in world get up to 100K backlinks now! Get amazing online web traffic using amazing xrumer service today. We can post your custom message up to 100K forums around the web, get thousands of backlinks and incredible online web traffic in very short time. Most affordable and most powerful service for web traffic and backlinks in the world!!!! Your post will be published up to 100000 forums worldwide your website will get insatnt traffic and massive increase in seo rankings just after few days or weeks. Order now: xrumer service
 
 #
higher search engine rankings seo browser keyword ranking tool 1000 backlinks
 
 #
Ідэі, як вядома, рухаюць светам. Ідэя моўнага значка — якраз у тэму моўнай сітуацыі ў РБ. Малайчына, Марыйка! А яшчэ мне спадабалася Ваша "Любімая сажалка Пятра Пракаповіча"! Уяўляю шчаслівы твар вечна ўсмешлівага паляшука Пракаповіча, калі праект з аквапаркам удалося завершыць у Пружанах. Сажалка — тут удалы эпітэт!
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/