maryjka's picture

"НЬЮ ЭЙДЖ"

Блог Марыйкі Мартысевіч "Нью Эйдж"

Вы можаце падпісацца на абнаўленні дадзенага блога
[feed]

/ Чаго хочуць дзеці

У чэрвені гэтага году я з'ездзіла на экскурсію па Астравеччыне, якую праводзіў легендарны музыка-краязнавец Аляксей Фралоў. Гэтым летам партыя БХД зладзіла аж дзьве такія экскурсіі, адна з мэтаў каторых - агітацыя паспалітай свядомасці супраць будаўніцтва АЭС у гэтым "найчысцейшым куточку Беларусі". Чытаць далей »

/ Дружба народаў

Акупацыя 1941-44 гадоў - чорная старонка ў гісторыі Беларусі. Пасля вайны, дзякуючы савецкай прапагандзе, усе злачынствы, што здзяйсняліся на акупаванай тэрыторыі, па дэфолце прыпісваліся немцам. Але мае гутаркі з бабулямі ды дзядулямі выявілі: немцы былі “натто культурні” (дзед Ігнат) і “сядзелі  на бальшаку ў штабе” (бабуля Зоя), выступаючы, калі можна так выславіцца, мэнэджэрамі знішчэння. Насамрэч у Беларусі падчас акупацыі віраваў цэлы кацёл нацыяў. Я вырашыла сабраць тут згадкі сваіх продкаў - пазітыўныя ці негатыўныя - пра розныя нацыі ў вялікай айчыннай вайне, як яны іх пабачылі.Чытаць далей »

/ Як мы замянялі крышнаітаў

Учора я атрымала новы цікавы досьвед - чытаньне вершаў на вуліцы. Бо паўдзельнічала ў "Фэсьце вулічнага мастацтва", які арганізоўваў мой аднакурсьнік па Беларускім Калегіюме Кірыла Ільніцкі. Ён ходзіць у студыю пры "Свабодным тэатры", і ў сераду зранку ён патэлефанаваў і сказаў, "Марыйка, мне трэба здаць залік".Чытаць далей »

/ Тры даведкі Васіля Сёмухі

Марыйко, котко золотэньке,
шчырэ дзяку за публікацыю. Усэнько - чыста праўда... Сьвято сьвятом, а мніэ воно заўшэ гуорке, бо усэ помэтаю і сэрцэ шчыэміт і старэчого віэўку нэ звэсэльвяе.
Усёго Вам доброго і найліэпшого додатком. Васіль


Гэтак па-нашаму, па-паляшуцку адгукнуўся Васіль Сёмуха на публікацыю ў НЧ ягоных згадак пра дзяцінства за акупацыяй, а таксама Прамовы з нагоды ўручэння Крыжа кавалера ордэна “За адмысловыя заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія” ў 1991 г. Чытаць далей »

/ Прафэсія: бомж

Учора позна ўвечары на аўтобусным прынынку я пачувалася адным цэлым са сваім народам.Чытаць далей »

/ “Кохайтеся, чорноброві…”: 5 беларуска-ўкраінскіх літаратурных шлюбаў

6 сакавіка ў Кіеве ў законны шлюб уступілі ўкраінская паэтка і тэлежурналістка Алена Стэпанэнка і беларускі паэт і трэш-празаік Сяргей “Пістончык” Прылуцкі. Па нашых падліках, гэта пяты ўкраінска-беларускі сямейны саюз, які меў месца ў літаратуры за апошнія 100 гадоў.  Пакуль беларускія сябрукі Пістончыка, заспетыя нечаканай навіной хто дзе стаяў, дасылаюць на поўдзень віншаванні са зменай сацстатусу, я падаю тут кароткую гісторыю беларуска-ўкраінскіх мілосных стасункаў.Чытаць далей »

/ Індульгенцыя ад Франака

У мінулым годзе актывісты суполкі ТБМ заклікалі чвартаваць мяне за літаратурны партрэт Франака Вячоркі. І вось нядаўна прыйшла пазытыўная навіна: Франак Вячорка выдаў мне індульгенцыю. Прынамсі, апублікаванае ў "Дзеяслове" апавяданьне 'Ліза' я расцэньваю менавіта як подпіс пад маімі словамі і яшчэ адзін штрых да патрэту. Чытаць далей »

/ Найлепшае інтэрвію з Паўлам Латушкам

Па просьбе шэф-рэдактара НЧ зьмяшчаю тут найлепшае інтэрвію з Паўлам Латушкам, запісанае мной на адкрыцьці Міжнарожнага менскага кніжнага кірмаша 10 лютага і  апублікаванае тыдзень таму ў маім прыватным блогу.Чытаць далей »

/ Касметычны рамонт у Храме Кнігі

З 2007 года я наведваю Менскія кніжныя кірмашы, якія адбываюцца штолюты, не проста як пакупнік, а як журналіст, які абавязвае сябе напісаць справаздачу пра гэту падзею. Калі знаёмыя просяць мяне сфармуляваць, за што я так люта ненавіджу гэтыя лютаўскія сходы, я зазвычай называю тры прычыныЧытаць далей »

/ Серыял "Школа": Вяртанне ў звярынец

Сусед запісаў мне 6 серый новага рускага серыяла “Школа”, які 11 студзеня пачалі паказваць у Расіі па канале ОРТ. У працэсе прагляду мы праз гугл даведаліся, што ў Расіі скандал: міністэрства адукацыі нібыта збіраецца забараніць серыял за чарнуху і аднабаковасць. Здымала Валерыя Гай Германіка — маладая рэжысёрка фільму “Усе памруць а я застануся”.  (На здымку: гэта не акторка, гэта рэжысёрка)Чытаць далей »

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com