/ “Хворы” прызыў

/ “Хворы” прызыў

Падаецца, што ў беларускім войску ну проста жудасны недахоп служакаў, па якіх плачуць армейскія боты, і без каго само наша войска – не войска. Ну як інакш палтумачыць, што ў час невіданае дэмакратызацыі і лібералізацыі ваенкаматаўскае начальства, псуючы імідж “верховного главнокомандующего” перад тварам Еўропы ды іншага цывілізаванага свету, гойсае за маладзёнамі прызыўнога веку, уламваецца ў іх дамы і кватэры, каб прымусіць “вулічных гарлапанаў – лайдакоў” прызыўнога веку выканаць свой пачэсны абавязак перад Айчынай.   

Калі сур’ёзна, то тут ужо не да смеху. Правільна заўважыў правабаронца Валянцін Стэфановіч – мы маем справу з новай формай рэпрэсій у дачыненні да моладзевых актывістаў з выкарыстаннем войска.

Некаторыя апазіцыйныя палітыкі яшчэ зусім нядаўна адзначалі, што беларуская армія засталася, бадай, адзінай сілавой структурай, якая пазбягае лезці ў палітыку і не замешаная ў гватце супраць уласных суграмадзянаў. Сурочылі. Апошнія месяцы менавіта вайсковыя структуры, а калі быць дакладным, ваенкаматы актыўна ўмяшаліся ў грамадзянскае жыццё Беларусі.  

З лёгкай рукі галоўнага міліцыянта краіны (?!) менавіта ваенкаматы ўзялі на сябе функцыі найактыўных “катальшчыкаў” адбіткаў пальцаў усяго дарослага мужчынскага насельніцтва краіны з мэтаю дапамагчы знайсці нарэшце таго, хто зладзіў той дурны выбух ноччу 4 ліпеня 2008 году ў Мінску. Менавіта ваенкаматы зараз палююць за маладым пакаленнем апазіцыі.  

Хочацца запытацца ў ваенных: вам што, рабіць больш няма чаго? Магу прадбачыць адказ: нам загадалі (хто загадаў?). Дык, што, калі загадалі рабіць поўную бязглуздзіцу, якая пры гэтым, мякка кажучы, не зусім адпавядае заканадаўству (я не кажу пра прынцыпы маралі – абуваць у боты хворых людзей), дык трэба абавязкова ілбы парасшыбаць?  

Сумна. Мы прывыклі да таго, што амаль усе чыноўнікі – “дзяржаўнікі” заўжды ледзь са скуры не вылузваюцца, каб дагадзіць начальству з любой нагоды, рэагуючы на любыя, самыя неверагодныя па дурноце загады ці пажаданні. На вайскоўцаў жа да нядаўняга часу глядзелі з нейкай падсвядомай павагай. Цяпер страчаны і гэты апошні “дзяржаўны” аб’ект павагі… Ці можа чалавек з букетам хварбаў паўнавартасна абараняць краіну? Адказ вядомы. Дык навошта ўвесь гэты спектакль? Ці можа ў нас лёс такі – усё жыццё адбавіць у тэатры абсурду?...  
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com