/ Героі і пустабрэхі Алімпіяды

/ Героі і пустабрэхі Алімпіяды

Усё ж парадавалі нас нашы алімпійцы. Хоць атрымалася так, што сюрпрызы прыпаднеслі тыя, ад каго іх, па шчырасці, і не чакалі. Аднак здзівілі не толькі выступы нашых спартоўцаў, але і выказванні некаторых афіцыйных асоб.

Спачатку пра прыемнае. Ад Дашы Домрачавай медаль усё ж чакаўся, і наша дзеўчына гэтыя спадзяванні спраўдзіла, калі прынесла “бронзу” у скарбонку нашых алімпійцаў. У той жа дзень зусім нечакана (толькі не для яго самога) “выбухнуў” Сяргей Новікаў, прычым адразу “срэбрам”, ад чаго на душы сталася лёгка і неяк нават спакойна, бо задача-мінімум нашымі страляючымі лыжнікамі была выканана.

Пятніца сталася самым выбітным днём (пакуль што) у існаванні беларускага алімпійскага руху з таго часу, як наша краіна атрымала незалежнасць – 30-гадовы фрыстайліст Лёша Грышын падарыў Беларусі доўгачаканае алімпійскай золата, чым упісаў сваё імя ў гісторыю сучаснай Беларусі. Вельмі шкада яшчэ аднаго файнага спартоўца Антона Кушніра, які даволі агідна не здолеў трапіць у фінал спабороніцтваў фрыстайлістаў, але спорт ёсць спорт, а Алімпіяда – гэта Алімпіяда, са сваімі законамі і нечаканасцямі. Будзем “хварэць” за Антона, як і іншых нашых атлетаў, на наступных спаборніцтвах.

Але ёсць і моманты, дакладней, асобы, дзеянні, а лепш сказаць, язык каторых выклікае недаўменне і нават нейкую злосць. Я маю на ўвазе такога дзеяча, як галоўны трэнер зборных Беларусі і Украіны, а таксама каманды “Юнацтва” па хакеі Міхаіл Захараў. Яго вербальны выпад на адрас зборнай Канады перад гульнёй гэтай каманды з расійцамі не ўпісваецца ў рамкі элементарнай прыстойнасці, тым больш калі падобнае кажа трэнер аднаго з удзельнікаў Алімпіяды.

Вось некалькі захараўскіх перлаў, якія абурылі мяне асабіста.
“На Алімпіядзе хварэю толькі за Расію. Я сам адтуль, гуляў у свой час за зборную СССР. Трэба ўсім даказаць, што наш хакей самы найлепшы ў свеце. Усе расійскія трэнеры - мае сябры. Расія нам заўсёды дапамагае ў футболе. А ў канадцаў зусім не працуе галава, у іх мазгоў не хапае. Яны нават каляндар не змаглі нармальна скласці. Думалі, яны будуць першыя, а ў выніку самі трапілі ў гэта г... Буду вельмі рады, калі яны прайграюць. Буду самым шчаслівым чалавекам на Зямлі”, - заявіў Захараў.

Ну, што гэта такое? Гэта нагадвае прыступ славеснага нетрымання наведніка піўнога булдыра, але не галоўнага трэнера алімпійскай зборнай. Пра тое, як “канадцы не маюць галавы”, і Захараў, і ўсе астатнія пераканаліся, калі “кляновыя” ушчэнт разнеслі расійскую “Чырвоную машыну”, выступ якой стаўся найгоршым за ўсю гісторыю Алімпійскіх гульняў. У сваю чаргу, дзе рэалізацыя абяцанняў Захарава, што ўвасці ў васьмёрку лепшых у Ванкуверы – задача-мінімум для беларускіх хакеістаў? У выніку ж – дзевятае месца, і, як кажуць, наша вам з пэнзалем.   

Але і тут спадар трэнер-шматстаночнік не супыніўся. Цяпер Захараў з такім аптымізмам глядзіць у найбліжэйшую будучыню, што гэтаму пазайздросціў бы і сам  Астап Бэндар. Захараў “гарантуе”, што на Чэмпіянаце свету ў Германіі, які адбудзецца ўжо ў маі бягучага году, “Беларусь будзе ў прызёрах”. Зборнай Расіі, шаноўны спадар Міхаіл, “перамогу над канадцамі” вы ўжо напрарочылі. Ад вашых прагнозаў, што да нашай зборнай, ужо цяпер у халодны пот кідае.

Што да пытання патрыятызму (“на Алімпіядзе хварэю толькі за Расію”), дык я ўвогуле памаўчу. Страшна за краіну, галоўны трэнер зборнай якой хварэе за сваіх патэнцыйных супернікаў. Праўда, тое, што менавіта Міхаіл Захараў будзе ачольваць нацыянальную каманду на сусветным хакейным першынстве, яшчэ віламі па вадзе пісана. Пачакаем, ці зробіць аргвысновы і зладзіць “разбор палётаў” свайму пастаяннаму партнёру на лядовай плацоўцы дзейны кіраўнік Беларусі, для якога хакей – любімае дзецішча, грошай і энергіі на якое ён не шкадуе.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com