№28 (204) 23 ліпеня 2010
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ АдМОЎНЫ адкат?
Як стала вядома, Нацыянальнае кадастравае агенцтва накіравала ў Дзяржкамітэт па маёмасці дакладную запіску, у якой заявіла пра адмову ад транскрыбавання геаграфічных назваў з беларускай мовы.
Гэта дзяржаўная ўстанова лічыць неабходным перакладаць назвы населеных пунктаў не з беларускай, а з расійскай мовы і адпаведным чынам транслітараваць на мову англійскую.
Чытаць далей »
/ “Хворы” прызыў
Падаецца, што ў беларускім войску ну проста жудасны недахоп служакаў, па якіх плачуць армейскія боты, і без каго само наша войска – не войска. Ну як інакш палтумачыць, што ў час невіданае дэмакратызацыі і лібералізацыі ваенкаматаўскае начальства, псуючы імідж “верховного главнокомандующего” перад тварам Еўропы ды іншага цывілізаванага свету, гойсае за маладзёнамі прызыўнога веку, уламваецца ў іх дамы і кватэры, каб прымусіць “вулічных гарлапанаў – лайдакоў” прызыўнога веку выканаць свой пачэсны абавязак перад Айчынай.
Чытаць далей »
/ “Палітычны прызыў” як новая форма рэпрэсій
Днямі ў аўральным парадку на службу ў войска накіраваны вядомыя актывісты дэмакратычнага моладзевага руху Беларусі. Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці і незалежныя юрысты расцэньваюць масавы забор у войска лідэраў апазіцыйных моладзевых арганізацый як новую форму рэпрэсій у дачыненні да моладзевых актывістаў. Чытаць далей »
/ Інфармацыйная атака ўзмацняецца
Кола расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, якія вядуць сапраўдную інфармацыйную вайну супраць дзейнага кіраўніка беларускае дзяржавы, пашыраецца. Так, да тэлеканалаў, якія ўжо напоўніцу выбухнулі ў бок прэзідэнта Беларусі — Першы (ОРТ) і НТВ, — далучыўся і тэлеканал «Россия» ў выглядзе праграмы «Вести».
Чытаць далей »
/ Найвышэйшая бяспека
Каля дзесяці год з розных прычын не быў у Гродна. І вось позна ўвечары ў мінулую пятніцу сеў на цягнік “Гомель – Гродна” і накіраваўся ў гэты абласны цэнтр, каб наведаць фестываль маладой журналістыкі “Твой стыль” дзеля падрыхтоўкі матэр’яла пра гэтае цікавае мерапрыемства. Але не пра яго гаворка.
Чытаць далей »
/ “Гесаўскі” футбол
Тое, што здарылася 28 красавіка пад час футбольнага матчу рэгулярнага чэмпіянату Беларусі паміж камандамі “Дынама” Мінск і “Віцебск” (гульня праходзіла на стадыёне ў сталічнай Кунцаўшчыне), не ўкладаецца ні ў якія маральныя рамкі: фанаты мінскай дружыны разгарнулі велізарную, якасна зробленую расцяжку з ухваленнем аднаго з фюрэраў “Трэцяга Райху” Рудольфа Геса.
Чытаць далей »
/ Героі і пустабрэхі Алімпіяды
Усё ж парадавалі нас нашы алімпійцы. Хоць атрымалася так, што сюрпрызы прыпаднеслі тыя, ад каго іх, па шчырасці, і не чакалі. Аднак здзівілі не толькі выступы нашых спартоўцаў, але і выказванні некаторых афіцыйных асоб.
Чытаць далей »
/ Беларусь прайграе Расіі “па ўсіх франтах”
З цікавасцю назіраў вечарам у сераду, 27 студзеня, на расійскіх тэлеканалах рэпартажы-справаздачы пра сустрэчу прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядведзева з віцэ-прэм’ерам расійскага ўраду Ігарам Сечыным.
Чыноўнік, пры ўзгадванні адно толькі прозвішча якога падкошваюцца ногі не толькі ў расійскіх дзеячоў, але і ў беларускіх урадоўцаў, дакладаў Мядведзеву пра поспехі ў справе дасягнення дамоўленасцяў з Беларуссю пра пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе. Прычым, вельмі паспяховых для Расіі.
Чытаць далей »
/ Пачатак году з нафтавым прысмакам
Трэба ўжо было б прызвычаіцца, што ў новым тысячагоддзі з надыходам кожнага Новага году Беларусь чакае чарговы непрыемны сюрпрыз: то спыненне паставак расійскага газу, то падпісанне пагаднення пра яго пастаўкі за пяць хвілін да бою Курантаў, то дэвальвацыя, нягледзячы на слёзныя абяцанні з самага верху аб яе немагчымасці. Цяперашняя “нафтавая вайна”, а інакш тое, што зараз адбываецца паміж дзвюма краінамі, і не назавеш, прадказвалася многімі незалежнымі экспертамі яшчэ некалькі месяцаў таму.
Чытаць далей »
/ Напаскудзіць у Беларусі і збегчы за мяжу
Прачытаў у “Народнай волі” за 22 снежня вялікае інтэрв’ю маёй паважанай каляжанкі Марыны Коктыш з былым памочнікам беларускага прэзідэнта палкоўнікам Сяргеям Посахавым. Проста дзіўна, як мяняецца светапогляд і разважанні людзей, калі яны пакідаюць высокія пасады ў беларускім кіраўніцтве!
Чытаць далей »


![[feed]](http://novychas.org/misc/feed.png)















