/ Германія. Халодны душ карысны бедным

/ Германія. Халодны душ карысны бедным

Ціла Саррацын, былы берлінскі сенатар ад партыі сацыял-дэмакратаў, працягвае шакаваць публіку сваімі заявамі. Раней ён нарабіў шмат гвалту, калі запісаў большую частку турэцкіх эмігрантаў у катэгорыю непатрэбных грамадству. Турэцкія сем’і ў ФРГ, на думку Саррацына, не што іншае, як «канвеер па штампоўцы дзяўчынак у ісламскіх хустках». Гэта цытата каштавала Ціла месца ў кіраўніцтве дзяржаўнай кампаніі «Bundesbank», якая не хацела сапсаваць адносіны з калегамі ў Турцыі. Аднак гэтага Саррацыну аказалася мала. Цяпер ён вырашыў выказацца наконт надзвычай ліберальнага праекта закона пра сацыяльную падтрымку Hartz–IV. Зараз нямецкае грамадства вельмі крытыкуе праект Hartz–IV за тое, што ён прадугледжвае скарачэнне дапамогі беспрацоўным. А вось Саррацын лічыць, што чым менш дапамогі, тым лепш. «Няма грошай на гарачую ваду? Трэба прыймаць халодны душ. Ён значна больш карысны для здароўя», — заявіў Ціла. Сентэнцыя ўжо выклікала пратэсты, асабліва з боку левых эсдэкаў, якія патрабуюць выключэнне скандаліста з шэрагаў партыі.

Па матэрыялах «Suddeutschen Zeitung» (Германія)

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com