№6 (185) 12 сакавіка 2010
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Іспанія. Лідэру баскскіх нацыяналістаў далі два гады турмы
Арнальда Атэгі, былы лідэр партыі прыхільнікаў незалежнасці краіны баскаў «Батасуна», блізкай да тэрарыстаў з групоўкі ЕТА, асуджаны на два гады турмы. Два гады за кратамі, як вырашыў іспанскі суд, будзе дастаткова для Атэгі, каб зразумець, што ўхваляць тэрарызм нельга. Менавіта па артыкулу «Ухваленне тэрарызму» і асудзілі Атэгі. Тэрарызм ён ухваліў, калі ў 2005 годзе выступіў з прамовай падчас пахавання былога сябра ЕТА, які памёр у іспанскай турме. Абараняючыся, Атэгі заявіў, што Канстытуцыя гарантуе кожнаму права на свабоду слова.Чытаць далей »
/ Грэцыя. Байкот нямецкіх прадуктаў
Цікавыя наступствы мела публікацыя на вокладцы часопіса «Focus» старадаўняй элінскай статуі Венеры, якая паказвае непрыстойны жэст. Гэтым калажам выдаўцы «Focus» хацелі прадэманстраваць нежаданне грэкаў прымаць жорсткія патрабаванні еўрапейскіх органаў наконт бюджэтнай дысцыпліны. Менавіта такі рэжым, як сцвярджаюць эксперты ЕС, дапаможа грэкам выйсці з цяперашняга фінансавага крызісу. Грэкі адрэагавалі на калаж, нібы мусульмане на дацкія карыкатуры пра Мухамеда. Саюз дробных гандляроў заклікаў да байкоту тавараў з біркай Made in Germany.Чытаць далей »
/ Куба. Пахаванне палітычнага вязня
Ціха і без асаблівых эксцэсаў прайшло пахаванне Арланда Сапата Тамайя, вязня-дысідэнта, які памер на 86-м дні галадоўкі пратэсту супраць умоў утрымання ў турме. Наўрад ці магло быць па-іншаму: па-першае, горад, дзе Арланда праводзілі ў апошні шлях, знаходзіцца на адлегласці 830 кіламетраў ад Гаваны. Па-другое, усе падыходы да горада падчас пахавання перакрыла паліцыя. Перш за ўсё, яна здымала з транспарту дэмакратаў, якія спрабавалі прыняць удзел у пахавальнай цырымоніі. Не пусцілі таксама шмат сваякоў нябожчыка. Аднак нават такі сціплы фармат пахавання не збіў хвалю гневу ў сусветных СМІ.Чытаць далей »
/ Францыя. Каму належыць права на нянавісць
Дзіўныя абвінавачанні адрасавалі правыя папулісты са швейцарскай Народнай партыі, здавалася б, сваім ідэйным саратнікам з французскага Нацыянальнага фронту. Жыхары альпійскай рэспублікі абвінавацілі французаў у тым, што апошнія скралі ў іх ідэю плаката, які быў выкарыстана народнікамі падчас кампаніі за забарону будаўніцтва мінарэтаў. На швейцарскім плакаце жанчына ў традыцыйным ісламскім адзенні на фоне мінарэтаў і швейцарскага сцяга з подпісам «Прыпыніць гэта!». У французскай версіі такая ж жанчына, тыя ж мінарэты на задніку. Толькі подпіс іншы — «Не ісламізацыі.Чытаць далей »
/ Вялікабрытанія. Нацыяналізм немагчымы без геяў
У партыі прыхільнікаў незалежнасці Уэльсу Plaid Cymru створана фракцыя Plaid Pride. Заснавальнікамі фракцыі сталі сябры партыі, якія прытрымліваюцца нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі. Прэс-сакратар новага фармавання адзначыў, што «барацьба за роўныя правы грамадзян, у тым ліку гомасексуалістаў і лесбіянак — складовая уэльскага нацыяналізму».Чытаць далей »
/ ЗША. Стварылі Партыю кавы
Арыгінальна адрэагавалі амерыканскія лібералы на стварэнне Tea Party (Партыя гарбаты) у рамках рэспубліканскай. Назва Tea Party мае асаблівы падтэкст. Tea Party можна пракласці як гарбатная акцыя. Так назвалі амерыканскія патрыёты часоў барацьбы за незалежнасць краіны атаку на брытанскія караблі з грузам гарбаты ў заліве Бостана. Такім чынам амерыканцы пратэставалі супраць мытнай палітыкі Лондана. Бостанская Tea Party была знакам да пачатку антыбрытанскага паўстання. Праз трыста гадоў назва Tea Party зноў стала актуальнай.Чытаць далей »
/ Палесціна. Бацька адрокся ад сына
Шэйх Хасан Юсеф, адзін з лідэраў руху радыкальных ісламістаў «Хамас», адрокся ад сына. На інтэрнэт-сайце руху з’явіўся яго адкрыты ліст, у якім гаворыцца, што яго сын Мусаб больш яму не сын. Прычынай стаў пераход Мусаба ў хрысціянства. Акрамя таго, Мусаб дапамагаў ізраільскім спецслужбам сачыць за лідэрамі ісламістаў. Хасан Юсеф зараз знаходзіцца ў ізраільскай турме за арганізацыю тэракту. У сваім лісце шэйх адмаўляецца ад старэйшага сына, «якога калісьці звалі Мусаб».Чытаць далей »
/ Іспанія. Непрыстойны жэст экс-прэм’ера
Былы прэм’ер Іспаніі Хасэ Марыя Аснар падчас лекцыі ва універсітэце горада Аўеда паказаў сваім апанентам вядомы непрыстойны жэст з сярэднім пальцам. Жэст адрасаваўся групе пацыфістаў, якія галосна прыгадалі Аснару яго рашэнне адправіць іспанскія войскі ў Ірак. Рэакцыя на той жэст у іспанскім грамадстве вельмі рэзанансная. Асабліва нервуюцца канкурэнты кансерватараў з Партыі сацыялістаў, якая сёння фармуе іспанскі ўрад. Намеснік старшыні ўраду заявіла, што такога кшталту жэсты «не дапамагаюць утрымліваць ідэю павагі да ўлады».Чытаць далей »
/ Канада. Вайна з-за крэветак
Пачынаючы з 15 лютага канадскія парты зачыненыя для караблёў, якія плаваюць пад дацкім сцягам. Рашэнне пра забарону прыняў Гэйл Шэа, міністр Канады па праблемах рыбалоўства. Такім чынам краіна кляновага ліста пратэстуе супраць парушэння датчанамі квот на вылаў крэветак. У мінулым годзе міжурадавая Рыбалоўная арганізацыя паўночнай Атлантыкі дазволіла датчанам вылавіць 344 тоны. Між тым, Капенгаген выдаў дазвол сваім рыбакам вылавіць аж 3100 тон. Як правіла, крэветак ловяць каля канадскага берагу, што і выклікала гнеў Атавы.Чытаць далей »
/ Расія. Татарскія камуністы перасварыліся
Прычынай спрэчкі ў стане татарскіх камуністаў стала пытанне, як ставіцца да Рустама Міннаханава, які замяніў на пасадзе прэзідэнта Татарстана Шайміева? Першы сакратар рэспубліканскага камітэта Кампартыі Расіі Хафіз Міргалімаў адкрытым тэкстам падтрымаў кандыдатуру Рустама. Аднак гэта супярэчыць рашэнню снежаньскіх збораў татарскіх камуністаў, якія назвалі сітуацыю ў рэспубліцы «злачынным буржуазным рэжымам». З-за заяў Міргалімава ў партыі і пачаўся раскол. Некалькі секцыі патрабавалі адстаўкі партыйнага фюрэра.Чытаць далей »



















