/ цікава

/ Эра вялікай кантрабанды

Польскі часопіс «Polityka» апублікаваў кароткі экскурс у гісторыю пасляваеннай польскай-савецкай кантрабанды, шляхі якой вялі галоўным чынам праз Беларусь.

Цяжка сабе ўявіць іншую мяжу, якую так моцна ахоўвалі, чым мяжа паміж Польскай Народнай Рэспублікай і Савецкім Саюзам. Аднак кантрабанда на гэтай мяжы папросту квітнела. Пасля вайны змянілася толькі тое, што Буг стаў ахоўвацца пільней, а кантрабанда не толькі стала больш маштабнай, аднак і ператварылася ў сапраўдны грамадскі інстытут.
Чытаць далей »

/ First pet — першы сабака Штата

Для шматлікіх амерыканцаў, асабліва маленькіх, пытанне, якога сабаку абярэ прэзідэнт Барак Абама, каб забраць яго ў Белы Дом, застаецца больш важным, чым вайна ў Газе або эканамічны крызіс.

Гэта гісторыя пачалася 4 лістапада 2008 года, калі Барак Абама выступаў на мітынгу ў Чыкага. На той час ужо была відавочная ягоная перамога над рэспубліканскім кандыдатам Джонам Маккейнам. Абама выступіў з дастаткова доўгай святочнай прамовай, аднак 60-тысячнай аўдыторыі больш за ўсё запомніліся словы, якія будучы прэзідэнт адрасаваў сваім абедзвюм дочкам. «Малія і Саша, я вас люблю так, што вы не здольны нават уявіць і, мяркую, вы заслужылі права на тое, каб атрымаць маленькага сабаку, якога возьмеце з сабой ў Белы дом». Гэтыя словы, з аднаго боку, былі экспромтам, з другога — данінай традыцыі. Амаль кожны гаспадар будынка на Пенсільванія Авеню 16 (тут у Вашынгтоне знаходзіцца Белы дом) меў сабаку. У Амерыцы нават існуе цэлы інстытут first pet — хатняя жывёла № 1.Чытаць далей »

/ Юбілей права на выпіўку

5 снежня 1933 года ўсе амерыканцы напружана чакалі навінаў са штата Юта. Парламент Юты вырашаў, падтрымаць ці адхіліць праект 21-й папраўкі да Канстытуцыі. Тэкст папраўкі зноў дазваляў грамадзянам набываць і ўжываць алкаголь.Ратыфікацыя праекту гэтым заходнім штатам азначала, што ініцыятыва за легалізацыю гарэлкі атрымала неабходную колькасць галасоў.Чытаць далей »

/ Апошні чырвоны ліхтар у квартале

Амстэрдам

У рамках гарадской рэформы ўлады Амстэрдама вырашылі знішчыць легендарны раён чырвоных ліхтароў.

Увогуле, тэрмін «раён чырвоных ліхтароў» прыйшоў з ЗША. Лічыцца, што ўпершыню яго пачалі ўжываць у горадзе Мілуокі. Этымалогію слова звязваюць з чыгуначнікамі, якія, калі ішлі ў падобныя ўстановы, пакідалі звонку чырвоны ліхтар. У выпадку патрэбы адміністрацыя чыгункі магла лёгка знайсці супрацоўніка.Чытаць далей »

Апошні нумар

Факты, падзеі, людзі
ад рэдактара
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
Факты, падзеі, людзі
тыднёвы агляд
Палітыка
Повязь часоў

ЛІТБЕЛАРУСЬ

Відэа

maryjka's picture
Блог Марыйкі Мартысевіч "Нью Эйдж"
pulsha's picture
Блог Сяргея Пульшы
chvoin's picture
Блог Вольгі Хвоін "У трох соснах"
kiesnier's picture
Блог Генадзя Кеснера
chadyka's picture
Блог Аляксея Хадыкі

Аб'явы