№6 (185) 12 сакавіка 2010
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Закладнікі спорту
Правал расійскай алімпійскай зборнай у Ванкуверы стаў шокам для расійскага грамадства і кіраўніцтва краіны. Якія наступствы мела катастрофа і што збіраецца рабіць Расія далей, тым больш, што хутка алімпіяда ў Сочы? Пра гэта і іншае журналіст «Новага часу» Алег Новікаў размаўляе з супрацоўнікам расійскага Агенцтва палітычных навін (АПН) Аркадзем Шворцэрам.
— Наколькі тэма спорту важная для сучаснага расійскага грамадства, якая роля належыць гэтай тэме ў легітымізацыі ўлады?
Чытаць далей »
/ Мегазорка з Белага дому
У лютым споўніўся роўна год пражывання ў Белым доме сям’і Барака Абамы. Аднак калі рэйтынг прэзідэнта апошнім часам паступова зніжаецца, гэтага нельга сказаць пра гадавы баланс першай лэдзі.
Чытаць далей »
/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 6 - 12 сакавіка
У Беларусі будзе «адліга»: у байнэце знятая забарона на доступ з Беларусі да сайтаў gay.ru, gaily.ru і qguys.ru, якія раней афіцыйна прызнаваліся заблакаванымі. Доступ на расійскі сервер стаў магчымы некалькі дзён таму і, у адрозненне ад мінулых «уключэнняў» рэсурсу, у дадзены момант усе часткі сайта даступныя для беларусаў. Як доўга будуць наведвальнікі з Беларусі мець доступ да рэсурсу, пакажа час.
Internet.ru (Расія)
Чытаць далей »
/ Германія. Халодны душ карысны бедным
Ціла Саррацын, былы берлінскі сенатар ад партыі сацыял-дэмакратаў, працягвае шакаваць публіку сваімі заявамі. Раней ён нарабіў шмат гвалту, калі запісаў большую частку турэцкіх эмігрантаў у катэгорыю непатрэбных грамадству. Турэцкія сем’і ў ФРГ, на думку Саррацына, не што іншае, як «канвеер па штампоўцы дзяўчынак у ісламскіх хустках». Гэта цытата каштавала Ціла месца ў кіраўніцтве дзяржаўнай кампаніі «Bundesbank», якая не хацела сапсаваць адносіны з калегамі ў Турцыі. Аднак гэтага Саррацыну аказалася мала.Чытаць далей »
/ Іспанія. Лідэру баскскіх нацыяналістаў далі два гады турмы
Арнальда Атэгі, былы лідэр партыі прыхільнікаў незалежнасці краіны баскаў «Батасуна», блізкай да тэрарыстаў з групоўкі ЕТА, асуджаны на два гады турмы. Два гады за кратамі, як вырашыў іспанскі суд, будзе дастаткова для Атэгі, каб зразумець, што ўхваляць тэрарызм нельга. Менавіта па артыкулу «Ухваленне тэрарызму» і асудзілі Атэгі. Тэрарызм ён ухваліў, калі ў 2005 годзе выступіў з прамовай падчас пахавання былога сябра ЕТА, які памёр у іспанскай турме. Абараняючыся, Атэгі заявіў, што Канстытуцыя гарантуе кожнаму права на свабоду слова.Чытаць далей »
/ Грэцыя. Байкот нямецкіх прадуктаў
Цікавыя наступствы мела публікацыя на вокладцы часопіса «Focus» старадаўняй элінскай статуі Венеры, якая паказвае непрыстойны жэст. Гэтым калажам выдаўцы «Focus» хацелі прадэманстраваць нежаданне грэкаў прымаць жорсткія патрабаванні еўрапейскіх органаў наконт бюджэтнай дысцыпліны. Менавіта такі рэжым, як сцвярджаюць эксперты ЕС, дапаможа грэкам выйсці з цяперашняга фінансавага крызісу. Грэкі адрэагавалі на калаж, нібы мусульмане на дацкія карыкатуры пра Мухамеда. Саюз дробных гандляроў заклікаў да байкоту тавараў з біркай Made in Germany.Чытаць далей »
/ Тапанімічная вайна
У Казахстане разгараецца вайна вакол таго, як павінны называцца гарады, імёны якіх звязаныя з часамі Расійскай імперыі.
Чытаць далей »
/ Рэабілітаваць дыктатара
Дачка славутага дыктатара Трухільё паспрабавала апраўдаць бацьку. І вось што з гэтага атрымалася. Рэпартаж са сталіцы Дамініканскай рэспублікі, Санта-Дамінга, журналіста «НЧ» Алега Новікава.
Чытаць далей »
/ Цімашэнка выйграла, калі прайграла, а Януковіч прайграў, калі выйграў
Украіна вызначылася: Януковіч уступіў на пасаду прэзідэнта. Ён перамог з вынікам на мяжы «статыстычнай памылкі», вырваўшы ў Юліі Цімашэнка тры з паловай працэнта. Але перамога яшчэ не азначае выйгрыш. Пра гэта журналіст «НЧ» Сяргей Салаўёў размаўляе з кіеўскім палітычным аглядальнікам Паўлам Саладзьком.
— Я нядаўна чуў афарызм, які дастаткова трапна адлюстроўвае рэаліі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне: «Цімашэнка выйграла, калі прайграла, а Януковіч прайграў, калі выйграў».
Чытаць далей »
/ Замежныя СМІ пра Беларусь: 27 лютага-5 сакавіка
Трэба сказаць, што Беларусь не можа ганарыцца візітамі зорак сусветнай велічыні: не было тут ні канцэртаў Мадонны, ні шоу «Depeche Mode». Людзі, якія займаюцца арганізацыяй канцэртаў у Беларусі з удзелам замежных зорак, на правах ананімнасці кажуць: «Гэта дзікунства. Краіна зачыняецца ад усяго свету не толькі палітычна, але і культурна. Гэты выпадак будзе паказальным: калі раптам забароняць «Rammstein», ніхто сюды ніякіх добрых артыстаў наогул прывозіць ніколі не будзе».Чытаць далей »




















